Skip to main content

Тракелі - Гродзенская дыяцэзія

“Марыя, у Табе наша надзея!” – дэвіз бягучага года ў тракельскім санктуарыі. Зварот кусташа

фото 15 01 2019Людзі, якія не маюць надзеі, шукаюць у сваім жыцці толькі адмоўныя моманты і зусім не бачаць таго станоўчага і пазітыўнага, якое зусім блізка, толькі трэба правільна накіраваць свой позірк. Наша хрысціянская задача – абвяшчаць свету “Евангелле надзеі”, а таксама ўмацоўваць тую надзею, якая ў нас ужо ёсць.

У час пандэміі мы рызыкуем трапіць у “экзістэнцыяльную пустэчу”, калі пасля смерці блізкіх ці знаёмых або з-за цяжкай хваробы мы можам згубіць надзею і забыцца аб сэнсе жыцця, маральнага і духоўнага. У такія моманты мы становімся вельмі падобнымі да вучняў з Эмауса: “А мы спадзяваліся...” (Лк 24, 21).

Міф пра зямны рай прынёс зняволенне і цывілізацыю смерці. Страх перад заўтрашнім днём, няўпэўненасць, боязь, якая паралізуе альбо правакуе да прыняцця пэўных рашэнняў ці канцэнтруе ўвагу толькі на “сёння”, шукаючы ўсяго, што магло б яго задаволіць і суцешыць.

Як людзі веры мы павінны заўсёды памятаць, што жыццё чалавека – гэта пастаяннае чаканне. Сённяшні дзень ніколі цалкам не задаволіць, хоць мы яго і трактуем як шчаслівы. Нам заўсёды чагосьці не хапае. І гэта нармальна, бо мы чакаем лепшых дзён, лепшых часоў.

Сапраўдная надзея нараджаецца ў чалавеку тады, калі ён адчуе нястачу не чагосьці, а Кагосьці. І гэта надзея будзе апраўдана. Бо толькі чалавек надзеі, які моцна верыць у Езуса Хрыста, здольны адважна глядзець у будучыню (пар. Клс 1, 27). Такім людзям належыць лепшае заўтра, бо з моцнай надзеяй яны перамогуць усе спакусы песімізму і роспачы.

У вучэнні Другога Ватыканскага Сабору Касцёл прадстаўляе Марыю Унебаўзятую як знак вялікай надзеі і суцяшэння. Яна крыніца надзеі для ўсяго Касцёла, “Абяцанне Бога”. У цяжкія і цёмныя хвіліны свайго жыцця чалавек здольны ўбачыць у Марыі “Панну надзеі” як узор для ўсіх вернікаў. Праз такую сустрэчу чалавек адкрывае сваё сэрца, якое вельмі часта бывае перапоўнена горыччу і болем (асабліва зараз з-за смерці блізкіх людзей і хваробы COVID-19). А праз Яе прысутнасць чалавек упускае ў сваё сэрца “Божае паветра”, якое з’яўляецца крыніцай суцяшэння (пар. Флп 2, 1).

Яна сярод усіх вернікаў, Яна сярод нас! Яна ж была і з Хрыстом. Марыя – першая асоба, якая цалкам адчула Яго моц уваскрашэння праз веру, любоў і дасканалую сувязь з Хрыстом. Таму Марыя з’яўляецца ўзорам вялікай надзеі для чалавека і ўсяго Сусвету. Яна пастаянна пабуджае і заахвочвае ўвесь свет узрастаць у святасці і прыпадабняцца Хрысту.

“Марыя, у Табе наша надзея!” – гэта дэвіз бягучага года ў санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Паспрабуем знайсці час, каб быць з Ёй і прыгледзецца да Яе, бо яна часта з’яўляецца апошнім шанцам, каб жыць далей. У цяжкія жыццёвыя моманты давайце не будзем губляць кантроль над сабой, таму што паніка і роспач могуць забіць нас хутчэй, чым смага і голад. У цяжкія хвіліны Бог дазваляе нам знайсці сябе, бо ў пакутах мы знойдзем сапраўдны сэнс любові. Горад без людзей – гэта не горад, і свет без любові – не хрысціянскі свет. Не будзем будаваць сваю святасць на страху і ўтойванні ад Бога, але будзем святлом у цемры. Чалавек створаны не для таго, каб зразумець жыццё, а каб пражыць яго. Мы патрэбныя свету, хоць, на першы погляд, і з’яўляемся святлом толькі ў сваіх дамах. Любіце жыццё і будуйце яго шчаслівым і святым разам з Марыяй, Тракельскаю Паннай. З Марыяй мы зможам адрадзіцца да новага жыцця!

Кусташ санктуарыя ў Тракелях

кс. Юрый Бяганскі

 

Аднаўленне парафіяльных місій адбылося ў Тракелях

trakeli misii 22З 4 па 7 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылося аднаўленне святых парафіяльных місій. Духоўныя практыкаванні праводзілі айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Віктар Бохан.

Дзеці з Іўя пасля Першай Камуніі здзейснілі пілігрымку падзякі ў Тракелі

iue trakeli 45 верасня ў дзяцей з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, заканчваўся “Белы тыдзень”, як называецца тыдзень пасля яе прыняцця. У гэты дзень дзеці разам з пробашчам парафіі кс. Янам Гавецкім здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у Тракелях: нам патрэбная дапамога Маці, Яе апека

trakeli trakeli 3730 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) на заканчэнне Дзён малітвы-падзякі Маці Божай Тракельскай за атрыманыя дары святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Новая капліца св. Яна Паўла ІІ асвячана ў Тракелях

trakeli 2530 жніўня на заканчэнне Дзён малітвы-падзякі Маці Божай Тракельскай за атрыманыя дары ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) была асвячана новая капліца ў гонар св. Яна Паўла ІІ.

Урачыстасць Першай Камуніі для дзяцей з дайлідскай парафіі адбылася каля цудадзейнай крыніцы

2020 07 25 dailidki2 00325 ліпеня незвычайная ўрачыстасць Першай святой Камуніі адбылася ў парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках, што на Астравеччыне, дзе сёлета была адноўлена пабудаваная 200 гадоў таму капліца.

“Сустрэчу з Маці” правялі вернікі іўеўскай парафіі ў Тракелях

iue tr 65Цёплым суботнім вечарам 25 ліпеня вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла сабраліся каля цудадзейнага абраза Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

22 гады ішла, а на 23-і год паехала на ровары: адбылася пілігрымка Іўеўскага дэканату ў Тракелі

iue rowary 57Штогод на тракельскі фэст, які адбываецца ў другую пятніцу і суботу ліпеня, збіраюцца тысячы пілігрымаў. Але сёлета пандэмія каранавірусу змяніла планы вернікаў. Пілігрымкі былі адменены, а сама дыяцэзіянальная ўрачыстасць перанесена на невядомы срок.

Iндывідуальную роварную пілігрымку ў Тракелі арганізавалі маладыя людзі са Шчучына

pil pijary 30Пандэмія каранавірусу змяніла ўсе планы каталіцкай моладзі, якая ў летні час ахвотна ўдзельнічала ў пілігрымках і розных сустрэчах, якія арганізоўваліся ў парафіях.

Біскуп Станеўскі ў Тракелях: мы прыходзім да Марыі, каб прасіць аб радзе

bp staneuski trakeli 295 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) зноў сабраліся шматлікія пілігрымы. Некаторыя прыбылі на аўтамабілях, іншыя рашыліся на пешыя або роварныя пілігрымкі ў індывідуальным парадку.

Марыйным заклікам завяршылася парафіяльная ўрачыстасць у Тракелях

apel 852 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Прыватную пілігрымку ў Тракелі арганізавалі сёстры законныя з Гродна

sestry sestry 44Tры сястры законныя з Гродна – адна шантатка і дзве ядвіжанкі – арганізавалі прыватную велапілігрымку ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Біскуп Гродзенскі наведаў санктуарый у Тракелях і абмеркаваў фармат сёлетняй адпустовай урачыстасці

bp trakeli 501 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Павялічылася літургічная служба алтара ў Тракелях

trakeli m 222 сакавіка, у Чацвёртую нядзелю Вялікага посту, на некалькі чалавек павялічылася літургічная служба алтара ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).

Новая малітоўная група з’явілася ў Тракелях

trakeli maci 615 студзеня афіцыйна паўстала новая малітоўная група “Маці ў малітве” пры парафіi Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).