Сустрэча салезіянаў-супрацоўнікаў адбылася ў Смаргоні
Кожны месяц салезіяне-супрацоўнікі Смаргоні збіраюцца на фармацыйную сустрэчу, каб пабыць разам, пагутарыць, падзяліцца апошнімі навінамі і набрацца духоўных сіл на наступны месяц.
Тэмай сустрэчы, якая прайшла ў лютым, было хрысціянскае пакліканне. На пачатку сустрэчы адказныя за фармацыю прадставілі Звеставанне Марыі як вобраз паклікання кожнага чалавека. Потым у малых групах разважалі пра пакліканне з розных бакоў: шлях святасці, апостальства, асаблівасці і харызмы. У групах была магчымасць падзяліцца перажываннямі, меркаваннямі, уласным вопытам.
Падсумоўваючы сустрэчу, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні кс. Павел Шчарбіцкі SDB адзначыў, што ўсе з прысутных праз знакі ад Бога знайшлі сваё пакліканне, ідуць шляхам святасці, а таксама маюць асабістае салезіянскае пакліканне. Гэтае пакліканне, па словах святара, перш за ўсё падтрымлівае любоў, і калі ў кагосьці яна згасае, то ёсць супольнасць, якая павінна мець адкрытыя вочы, каб своечасова ўбачыць такога чалавека і дапамагчы яму запаліць агонь любові зноў.

30 студзеня, напярэдадні ўрачыстасці св. Яна Боско, вернікі Смаргоні ўдзельнічалі ў адмысловым набажэнстве “Транзітус”, якое ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Гэта малітоўнае чуванне напярэдадні ўспаміну святога, якое мае карані ў францішканскай традыцыі.

2021 год – юбілейны для манаскай кангрэгацыі салезіянаў ксяндза Боско, прадстаўнікі якой працуюць у шматлікіх мясцовасцях нашай Бацькаўшчыны.
19 ліпеня падчас нядзельнай Эўхарыстыі адбылося прывітанне новага пробашча вернікамі капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі (Смаргонскі дэканат).
12 ліпеня падчас святой Імшы на пасаду пробашча парафii св. Мiхала Арханёла ў Смаргоні ўступіў кс. Павел Шчарбiцкi SDB.
24 мая салезіяне Смаргоні адзначыла ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Менавіта Марыю Успамогу хрысціянаў выбраў святы ксёндз Боско галоўнай апякункай усіх галін Салезіянскай сям’і: ксяндзоў салезіянаў, сясцёр законных – дачок Марыі Успамогі, салезіянаў-супрацоўнікаў, членаў асацыяцыі ADMA.
10 мая вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні на святой Імшы дзякавалі за шматгадовае служэнне ў парафіі свайму пробашчу кс. Алегу Жураўскаму. Далей святар будзе служыць у адной з парафій Гродзенскай дыяцэзіі.
З 7 па 8 сакавіка ў cалезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася сустрэча для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.
З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Як паведамляе
У парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся вечар пад назвай “Пакаленне 2.0”, у якім прынялі ўдзел амаль 240 чалавек.
9 лютага ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт памяці святога Яна Боско, апекуна моладзі, і святога Яна Паўла ІІ, якому прысвечаны бягучы душпастырскі год у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі з нагоды 100-годдзя яго нараджэння.
31 студзеня – асаблівая дата для салезіянскай сям’і ўсяго свету, бо менавіта ў гэты дзень нарадзіўся для вечнага жыцця ў Небе св. Ян Боско. Парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні пачала святкаванне напярэдадні ўрачыстасці набажэствам “Транзітус”. Вернікі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам разважалі над апошнімі момантамі жыцця св. Яна Боско, яго словамі, настаўленнямі і ўчынкамі.