Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў найстарэйшай святыні Гродна
Mесяц май асацыюецца не толькі з постаццю Маці Божай, якую ў гэты час Касцёл асабліва ўшаноўвае. Таксама гэта перыяд Першай Камуніі, калі дзеці ў белым адзенні упершыню прыступаюць да эўхарыстычнага стала.
14 мая ўрачыстасць Першай Камуніі прайшла ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі).
Днём раней адбыўся сакрамэнт пакаяння, да якога дзеці прыступалі з пакорай і вялікім хваляваннем.

Урачыстасць пачалася перад уваходам у парафіяльны касцёл. Вікарый парафіі кс. Эрнэст Мікалайчык прывітаў і благаславіў дзяцей і прысутных гасцей. Затым благаслаўленне дзецям удзялілі бацькі.
Дзеці імкнуліся старанна і актыўна ўдзельнічаць ва ўсёй Эўхарыстыі. Момант, калі яны ў першы раз сур’ёзна і засяроджана прынялі святую Камунію, быў вельмі ўзрушальным і радасным.
Яны ўважліва слухалі казанне, а пасля з годнасцю ішлі разам з бацькамі ў працэсіі, несучы дары алтара.
Тыдзень пасля ўрачыстасці Першай Камуніі называецца “белым тыднем”. У гэтыя дні дзеці ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Яўген Фалееў

28 мая ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбылося вялікае свята. У гэты дзень святую Камунію ў першы раз прынялі тры групы маленькіх вернікаў, агульны лік якіх склаў каля 200 чалавек.
13 чэрвеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў, у Лаздунах (Іўеўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
6 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) група дзяцей упершыню прыступіла да святой Камуніі.


У нядзелю 6 чэрвеня ў маладой гродзенскай парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай адбылася важная падзея. Група дзяцей – пяць дзяўчынак – упершыню прыступіла да эўхарыстычнага стала, прыняўшы Пана Езуса ў святой Камуніі ў свае сэрцы.
30 мая ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 30 мая, у ў Лідзе две групы дзяцей прыступілі да Першай Камуніі.
30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі група дзяцей прыступіла да Першай Камуніі.
Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў парафіі св. Казіміра ў Ліпнішках (Іўеўскі дэканат).

22 мая пробашч парафіі Святога Духа ў Гродне ксёндз канонік Павел Салабуда ўдзяліў сакрамэнт Эўхарыстыі дзецям, якія рыхтаваліся да ўрачыстасці на працягу двух гадоў.
2 мая ў парафіі святога Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат) 18 дзяцей прыступілі да Першай Камуніі.
27 верасня ў парафіі святога Станiслава Косткi (Ваўкавыскі дэканат) у 95-ю гадавіну з моманту яе заснавання адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі.
20 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі, якая была вялікай падзеяй для парафіяльнай супольнасці. Першы раз у жыцці прынялі Езуса ў сваё сэрца сем дзяўчынак і сямёра хлопчыкаў.
20 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве (Слонімскі дэканат) падчас урачыстай Імшы група дзяцей упершыню прыступіла да эўхарыстычнага стала, прыняўшы ў сэрца Пана Езуса ў святой Камуніі.
13 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дудах (Іўеўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
12 верасня ў капліцы Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Данілавічах, якая належыць да парафіі ў Стараельні (Дзятлаўскі дэканат), адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
14 верасня ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне больш за 100 хлопцаў і дзяўчат ўпершыню прыступілі да святой Камуніі.
5 верасня ў дзяцей з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, заканчваўся “Белы тыдзень”, як называецца тыдзень пасля яе прыняцця. У гэты дзень дзеці разам з пробашчам парафіі кс. Янам Гавецкім здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
30 жніўня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. Да эўхарыстычнага стала ў гэты дзень прыступілі і прынялі Езуса Хрыста ў свае сэрцы 62 дзіцяці.
23 жніўня ў капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзiлонях, якая належыць да парафіі ў Першамайску (Шчучынскі дэканат), адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
8 жніўня ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. Ёй папярэднічаў сакрамэнт пакаяння, да якога дзеці прыступілі днём раней.
У парафіi св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
25 ліпеня незвычайная ўрачыстасць Першай святой Камуніі адбылася ў парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках, што на Астравеччыне, дзе сёлета была адноўлена пабудаваная 200 гадоў таму капліца.