Новы год у Назарэце: сустрэча сем’яў прайшла ў Навагрудку
З 31 снежня па 2 студзеня ў Навагрудку адбылася сустрэча сем’яў Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.
Усяго ў сустрэчы ўдзельнічалі восем сем’яў – з прычыны пандэміі каранавірусу менш, чым заўсёды. У праграме былі канферэнцыі, з якімі выступіў кс. Алег Шпець TChr, адарацыя, святая Імша.
Новы год удзельнікі сустрэлі на адарацыі ў капліцы сясцёр назарэтанак. Яны дзякавалі за пражыты год, прасілі прабачэння за здзейсненыя ў ім памылкі і міласэрнасці ў тым годзе, які наступае.
Удзельнікі прысвяцілі гэтую ноч беларускай паэзіі. Усю ноч гучалі вершы і песні вядомых беларускіх аўтараў і музыкантаў.
Наступны дзень прайшоў у разважанні над трыма словамі, важнымі ў жыцці кожнага чалавека, а асабліва сям’і: “прабач”, “дзякую” і “прашу”.
Вечар стаў для пар рамантычным. Калі многія дзеці ўжо адпачывалі, сужэнцы перажылі рамантычнае спатканне з душэўнымі размовамі.
Удзельнікам было шкада развітвацца з Навагрудкам. Усе прысутныя адзначалі вельмі цёплую і сямейную атмасферу сустрэчы i падкрэслівалі, што дзверы дома сясцёр назарэтанак у Навагрудку заўсёды шырока адчынены для іх, там сапраўды можна адчуць назарэтанскі дух.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: с. Марыяна Алешчык CSFN

З 25 па 27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлло Кадэду, місіянер з Бразіліі. Удзельнікаў была вялікая колькасць, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: з Мінска, Гродна, Ліды, Віцебска, Паставаў, Горак, Наваполацка, Ваўкавыска і інш.
Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзіцца толькі ў руках Божага Провіду.
8 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, струннае аддзяленне.
З 31 ліпеня па 2 жніўня ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі.
31 ліпеня ў Батароўскім лесе каля Навагрудка, дзе 77 гадоў таму былі расстраляны 11 манахінь з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі), сабраліся на малітве пілігрымы.
1 жніўня 1943 г. манахіні Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка. З гэтай нагоды 31 ліпеня ў лесе адбылася святая Імша.
1 чэрвеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, каля прыдарожнай капліцы ў вёсцы Цвермы (Лідскі дэканат) па добрай традыцыі адбылася ўрачыстая святая Імша.
5 сакавіка ў Навагрудку адзначалася 20-годдзе беатыфікацыі 11 назарэтанак, мучаніц часоў ІІ Сусветнай вайны. Законніцы аддалі сваё жыццё ўзамен за ўратаванне 120 чалавек, узятых у палон гестапа.
У апошнія выходныя ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска.
24-25 лютага адбылася фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства. Яна прайшла ў рэкалекцыйным доме пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
25 студзеня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі. Гэтым разам у ім удзельнічалі маладыя таленты Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітыя навучэнцы дзіцячай музычнай школы №1 імя Л.П. Александроўскай у г. Мінску па класе аргана на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько.