Mоладзь Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у фестывалі хрысціянскай музыкі ў Баранавічах
8 лютага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся ў 9-ы раз фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”. Горад стаў цэнтрам праслаўлення, гасцінна прыняўшы больш за тысячу хрысціян з усёй Беларусі. Сярод іх была вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.

25 студзеня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі. Гэтым разам у ім удзельнічалі маладыя таленты Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітыя навучэнцы дзіцячай музычнай школы №1 імя Л.П. Александроўскай у г. Мінску па класе аргана на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько.
26 студзеня ў Сапоцкінскім культурна-гістарычным цэнтры адбыўся прагляд калядак і пастаралак. Гэтае свята прайшло ўжо ў 19-ы раз і сабрала шматлікіх вернікаў з Сапоцкінскага дэканата, гасцей з Гродна і ваколіц.
26 студзеня дзіцячы музычны гурт “Вясёлая грамадка” з Гродна выступіў з калядным канцэртам у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.
19 студзеня дзіцячы музычны гурт “Вясёлая грамадка” з Гродна выступіў у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).
18 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся канцэрт калядных спеваў “Мой Бэтлеем”. Гэты новы праект з неверагодным поспехам стартаваў для вернікаў усіх узростаў.
19 студзеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у межах XVII фестывалю калядных песень “Gloria in Excelsis Deo”, які праходзіў у гарадскім доме культуры ў Іўі, наведаў парафію свв. апосталаў Пятра і Паўла, дзе цэлебраваў святую Імшу.