Новыя міністранты і лектары з’явіліся ў шчучынскай парафіі
25 красавіка, у нядзелю Добрага Пастыра, у парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне з’явіліся тры новыя міністранты і тры лектары.
Урачыстае прыняцце новых членаў у лік міністрантаў і лектараў здзейсніў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP.
Юнакі з гонарам прынялі прысягу, паабяцаўшы служыць аддана і пабожна, і апранулі белыя комжы. Лектары атрымалі крыжы.
Пасля падрыхтоўкі, якая доўжылася некалькі месяцаў, юныя католікі пачалі служыць пры алтары разам са святарамі. У вачах хлопцаў гарэў яркі агеньчык адданасці і добрасумленнага служэння.
Духоўнае ўзрастанне веруючых пачынаецца ў сям’і, таму вельмі сімвалічнай была супольная сустрэча святароў, міністрантаў і іх бацькоў. Усе прысутныя з задавальненнем размаўлялі, гулялі ў розныя гульні і частаваліся прысмакамі.
У адрас брата Віктара і дыякана Аляксандра гучалі словы падзякі за падрыхтоўку юнакоў да гэтага важнага ў іх жыцці кроку.
Хочацца пажадаць новым “ахоўнікам алтара” з гонарам несці любоў да Бога, верна служыць Хрысту і быць прыкладам для ўсіх.
Аксана Цыбульская
Фота: Рыта Янкоўская

20 лютага пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся велікапосны дзень засяроджання для міністрантаў.
18 кастрычніка павялічылася колькасць міністрантаў у парафіi св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
10 кастрычнiка прадстаўнікі літургічнай службы алтара парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.
9 жніўня вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла развіталіся са сваім вікарыем. Ксёндз Артур Валчкевіч накіроўваецца на служэнне пробашчам парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах. Ён застанецца служыць у тым жа дэканаце.
30 ліпеня міністранты з Іўя здзейснілі падарожжа ў Будслаў. На сваім шляху група з дзевяці чалавек наведала таксама мінскую архікатэдру і касцёл у Вішневе.
24 мая ў шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года. Традыцыйна ў гэты дзень выпускнікі перадаюць фігурку св. Юзафа Каласанса сваім малодшым сябрам у знак вернасці, адказнасці за парафію і пастаяннай прысутнасці на занятках катэхезы.
Літургічная служба алтара парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі дзве ночы стаяла ў ганаровай варце пры Гробе Пана.
29 сакавіка, у V нядзелю Вялікага посту, павялічылася колькасць міністрантаў у лідскай парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Індустрыяльны).
22 сакавіка, у Чацвёртую нядзелю Вялікага посту, на некалькі чалавек павялічылася літургічная служба алтара ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).