Дзеці з Наваельні, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, наведалі экспазіцыю “Дарогаю Бібліі” ў Баранавічах
3 кастрычніка дзеці з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат), якія ў гэтым годзе першы раз прыступілі да святой Камуніі, разам са сваім душпастырам кс. Алегам Жураўскім наведалі экспазіцыю “Дарогаю Бібліі” пры Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

16 верасня Іўеўская раённая бібліятэка адзначала 75 гадоў свайго існавання.
8 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, струннае аддзяленне.
8 лютага ў Навагрудку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця барэльефа Адаму Міцкевічу i памятнай табліцы. Яны былі ўсталяваны на будынку былой дамініканскай гімназіі, дзе вучыўся паэт. Сёння гэта рэкалекцыйны дом, які знаходзіцца пры парафіі св. Міхала Арханёла ў цэнтры горада і быў пабудаваны на фундаменце былой гімназіі.