Skip to main content

канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу - Гродзенская дыяцэзія

Прызначаны шэсць новых канонікаў катэдральнага капітулу

kanonikiБіскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў шэсць новых канонікаў катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Новымі канонікамі сталі:

кс. Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы і дэкан дэканату Гродна-Усход;

szanczyk

кс. Віктар Субель, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах і дэкан Іўеўскага дэканату;

subel

кс. Станіслаў Лабан, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Радунскі дэканат); loban
кс. Валянцін Хведук, пробашч парафіі св. Юрыя ў Беліцы (Лідскі дэканат);

chweduk

а. Aндрэй Шчупал CSsR, пробашч парафіі св. Юрыя ў Новай Рудзе (дэканат Гродна-Усход);

szupal

кс. Юрый Свіслоцкі, рэзідэнт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне.

Дзякуючы святарам за шматгадовае ахвярнае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, іерарх пажадаў ім Божага благаслаўлення і шчодрасці ўсялякіх ласкаў на службе Хрыстоваму Касцёлу.

Рашэнне было абвешчана 25 мая падчас сустрэчы духавенства дыяцэзіі ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

kan

Падчас сустрэчы святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты дзякавалі Богу за 30 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі і служэння яе першага біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

Ксёндз Юзаф Занеўскі SDB прызначаны ганаровым канонікам катэдральнага капітулу

zaniewskij 2Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Юзафа Занеўскага, салезіяніна, ганаровым канонікам катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

zaniewskij 1

Дзякуючы святару за шматгадовае ахвярнае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, іерарх пажадаў яму Божага благаслаўлення і шчодрасці ўсялякіх ласкаў на службе Хрыстоваму Касцёлу.

Рашэнне было абвешчана 9 мая падчас юбілейных урачыстасцяў 80-годдзя жыцця кс. Юзафа Занеўскага SDB. У гэты дзень у парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбылася святая Імша падзякі за гады жыцця і служэння салезіяніна, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі.

zaniewskij 5

На малітве сабраліся біскупы, святары, сёстры законныя і шматлікія вернікі. Усе яны дзякавалі Богу за дар жыцця i святарства юбіляра.

Ксёндз Юзаф Занеўскі нарадзіўся 10 мая 1941 г. у сям’і Яна і Марыі Занеўскіх у Заневічах каля Гродна, у якой было пяцёра сыноў і тры дачкі.

Вычыўся ў школе ў Заневічах, у Літвінках, а пасля заканчэння дзявятага класа стаў працаваць у калгасе.

З дзяцінства быў міністрантам, яго брат быў сакрыстыянінам, а дзве стрыечныя сястры і адна з родных сясцёр уступілі ў Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Гродне.

Пасля цяжкіх выпрабаванняў і доўгага шляху паехаў у Польшчу, дзе 27 чэрвеня 1964 года далучыўся да супольнасці салезіянаў.

У 1965 г. прынёс першыя манаскія абяцанні і застаўся як салезіянін каад’ютар у Чэрвінску. 16 жніўня 1968 г. аднавіў манаскія абяцанні на наступныя тры гады ў Кутне.

Па просьбе былога салезіяніна інспектара ў 1969 г. узяў пад апеку салезіянскую гаспадарку ў Глоскаве. 11 ліпеня 1971 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні ў Пшыленкаве, пасля сыходу каад’ютара кс. Юзафа Касёрка ў 1972 г. выконваў абавязкі кіроўцы інспектара ў Лодзі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 7 ліпеня 1978 г. у прыватнай капліцы пры катэдры св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве ў поўнай таямніцы, пры зачыненых знутры дзвярах. Пасвячэнне ўдзяліў Генеральны сакратар польскага епіскапату біскуп Браніслаў Вацлаў Дамброўскі.

zaniewskij 3

Ксёндз Занеўскі быў першым салезіянінам, які прыехаў у Беларусь, каб аднаўляць веру і несці Божае слова ў краіну, змучаную атэізмам.

15 ліпеня 1978 г. пасяліўся ў Гродне, дзе пачаў патаемна дапамагаць кс. Міхалу Арановічу ў парафіі Адшукання Святога Крыжа. Каб утаіць духоўны стан, працаваў на гарадскім бровары.

З 1978 па 1982 год служыў у Гервятах і духоўна апекаваўся вернікамі парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках. З 1982 па 1991 год быў пробашчам у Жупранах. Ездзіў цэлебраваць Імшы таксама ў касцёле св. Якуба ў Цудзенішках і ў капліцы Найсвяцейшага Імя Марыі ў Гародніках.

zaniewskij 4

Намаганнямі руплівага святара зноў сталі дзейнічаць касцёлы св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах, св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках і Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве. Дзякуючы яму была адроджана парафія св. Яна Хрысціцеля ў Аславенятах, дзе ў святыню быў ператвораны будынак былой пажарнай часткі.

У 1991 годзе na запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пераехаў у Расію, дзе больш за 25 гадоў быў пробашчам маскоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму некаторыя называюць яго “апосталам Масквы”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

Канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу памаліліся за Беларусь і аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча

kanoniki 294 верасня канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.