Катэхетычны год завяршылі ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ
У парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года 2019/2020.
У парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года 2019/2020.
1 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
У парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся сямейны конкурс на лепшую творчую працу, звязаную з жыццём і дзейнасцю Вялікага Папы, з нагоды 100-гадовага юбілею яго нараджэння.
21 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор “Calasanz”).
7 сакавіка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў майстар-клас па маляванні пад кіраўніцтвам мастачкі Надзеі Бука. На сустрэчу былі запрошаны дзеці ад 6 да 14 гадоў.
З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Як паведамляе sdb.by, падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі.
Праект “творчая субота” дзейнічае пры маладой парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) другі год і карыстаецца папулярнасцю.
22 лютага пры гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся забаўляльны вечар для дзяцей з парафіі.
Час перад Вялікім постам здаўна лічыцца карнавальным. Таму ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) 16 лютага адбылася гучная забава для дзяцей.
У Смаргонскім раёне распачаты сумесны праект па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў. Вырашана разам з працаўнікамі сфер культуры, адукацыі, медыцыны, праваахоўных органаў, святарамі i іншымі службамі прыкласці супольныя намаганні, каб дасягнуць лепшых вынікаў.
9 лютага ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт памяці святога Яна Боско, апекуна моладзі, і святога Яна Паўла ІІ, якому прысвечаны бягучы душпастырскі год у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі з нагоды 100-годдзя яго нараджэння.
1-2 лютага ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбыўся карнавал для дзяцей, якiя ходзяць на катэхезу.
25 студзеня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі. Гэтым разам у ім удзельнічалі маладыя таленты Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітыя навучэнцы дзіцячай музычнай школы №1 імя Л.П. Александроўскай у г. Мінску па класе аргана на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько.
25 студзеня ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся “Канцэрт для Езуса”. Такім чынам наймалодшыя парафіяне развіталіся з каляднай батлейкай у сваёй святыні.
26 студзеня дзіцячы музычны гурт “Вясёлая грамадка” з Гродна выступіў з калядным канцэртам у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.
19 студзеня ў араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, прайшоу “Снежны баль” для дзяцей, арганізаваны групай аніматараў пад кіраўніцтвам с. Юліі Клевец FMA і кс. Артура Ляшнеўскага SDB.
19 студзеня маладыя артысты з Тэатра імя св. Яна Паўла ІІ, які дзейнічае пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка), паказалі спектакль-містэрыю пад назвай “Калі хочаш быць шчаслівым...”.