Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Апостальскі Нунцый

„Будзьце місіянерамі міру”: Апостальскі нунцый узначаліў цэлебрацыю Імшы ў гродзенскай катэдры

26 чэрвеня Гродна наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя. На Эўхарыстыі сабралося духавенства, асобы кансэкраванага жыцця і шматлікія вернікі парафій горада. Пасля ўрачыстага ўваходу ў святыню, маці ўсіх касцёлаў дыяцэзіі, Апостальскага нунцыя прывіталі наймалодшыя вернікі, а таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Пастыр Гродзенскай дыяцэзіі адзначыў, што прысутнасць прадстаўніка Папы Францішка ў катэдры з’яўляецца бачным знакам духоўнай блізкасці з Пантыфікам, яго айцоўскай любові і клопату пра мясцовы Касцёл. Затым арцыбіскуп Ёзіч упершыню ўзначаліў Імшу ў старадаўняй гродзенскай катэдры, цэлебруючы яе ў інтэнцыях усіх прысутных, аб новых пакліканнях, за святароў, моладзь, пажылых людзей і ўсіх вернікаў дыяцэзіі. Разважаючы над літургічнымі чытаннямі гэтага дня, іерарх адзначыў у гаміліі, што „Бог запрашае нас і пасылае служыць іншым дзеля іх збаўлення”, і „калі Бог запрашае, наш адказ не можа быць адкладзены, таму што гэта прароцкая місія”. Арцыбіскуп звярнуў увагу, што цэнтральнай тэмай Божага слова ў гэтую нядзелю з’яўляецца пакліканне: гаворка ідзе „аб асноўным пакліканні, якое рэалізуецца сярод хрысціянаў у Касцёле". „У Касцёле мы пакліканы не быць там пасіўна, але выконваць у ім сваё асабістае і супольнае пакліканне, – дадаў іерарх. – Па сутнасці, мы пакліканы да святасці: хрысціяне святыя па пакліканні”. „Дзякуючы Марыі, ваш народ багаты пакліканнем і традыцыямі, – падкрэсліў арцыбіскуп. – Плёнам вашай веры з’яўляецца таксама гэты цудоўны касцёл, пабудаваны ў стылі барока трыста пяцьдзясят гадоў таму і прысвечаны святому Францішку Ксаверыю, іспанскаму езуіту і місіянеру, пачынальніку распаўсюджвання хрысціянства ў Азіі”. Нунцый нагадаў словы Папы Францішка з паслання на сёлетні Сусветны дзень місій, што „Езус пасылае вучняў у свет не толькі для таго, каб выконваць місію, але таксама і перадусім для таго, каб жыць даручанай ім місіяй”, а сутнасць місіі „заключаецца ў сведчанні аб Хрысце, Яго жыцці, муках, смерці і ўваскрасенні з любові да Айца і чалавецтва”. Прадстаўнік Святога Айца заахвоціў зноў адкрыць для сябе скарбы сваёй місійнай дзейнасці, „адважна працягваць яе, кожны на сваім месцы ў жыцці, і дазволіць Богу прамаўляць праз нашыя целы і нашыя вусны”. „Наша сапраўдная евангельская місія нават у гэтыя цяжкія часы – часы канфліктаў, войнаў і вялікай варожасці ў блізкім нам свеце, – безумоўна, прынясе новыя духоўныя пакліканні і абвесціць новых прарокаў дваццаць першага стагоддзя. Мы павінны быць місіянерамі міру!” – дадаў іерарх. На заканчэнне Імшы пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі выказаў удзячнасць нунцыю за прыбыццё ў Гродна і цэлебрацыю літургіі. У знак удзячнасці ад вернікаў гэтай парафіі ён перадаў у дар арцыбіскупу копію абраза Маці Божай Кангрэгацкай, якую называюць таксама Студэнцкай. Арыгінал абраза ўшаноўваецца ў гродзенскай катэдры. На развітанне прадстаўнік Папы заклікаў усіх прысутных і тых, хто духоўна далучыўся да малітвы праз сродкі масавай камунікацыі, заставацца вернымі хрысціянскім традыцыям, якія дапамаглі ім захаваць веру ў Хрыста. „Будзьце заўсёды добрымі місіянерамі ў сваіх добрых учынках! Будзьце місіянерамі міру!” – падсумаваў іерарх. Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі Фота: Вольга Сяліцкая  

Апостальскі нунцый у Беларусі цэлебраваў заключную Імшу ў межах урачыстасцяў у Тракелях

11 ліпеня ў Тракелях святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, завяршыліся адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Сёлета яны праходзілі пад дэвізам “Марыя, у Табе наша надзея”. У Эўхарыстыі ўдзельнічалі Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, святары. Вітаючы ўдзельнікаў, біскуп Аляксандр Кашкевіч адзначыў, што прысутнасць Апостальскага нунцыя набліжае асобу Папы Францішка, якога асабліва ў гэты час, калі ён знаходзіцца ў шпіталі, падтрымліваюць сваімі малітвамі вернікі дыяцэзіі. Біскуп падкрэсліў, што для прадстаўніка Папы гэта першая нагода прыгледзецца да вернікаў і сем’яў дыяцэзіі, якія перад літургіяй аднавілі сужэнскія абяцанні, зноў запрасіўшы Бога ў сваё жыццё. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне прывітаў таксама прысутных прадстаўнікоў мясцовых і раённых уладаў на чале са старшынёй Воранаўскага райвыканкама Дзмітрыем Заxарчуком. Біскуп адзначыў, што Марыя ведае ўсе чалавечыя цярпенні і надзеі, бо адчувае па-мацярынску ўсе змаганні паміж дабром і злом, святлом і цемрай, якія ўзварушваюць свет. “Таму ў салідарнасці веры, любові і надзеі мы становімся сёння перад цудадзейнай выявай нашай нябеснай Маці. Не толькі каб прасіць аб духоўных ласках, бо Яна іх для нас заўсёды, нястомна просіць, але і каб у Яе пакорна пытацца, што павінны рабіць, каб споўніць Яе матчыну добрую параду з Каны Галілейскай: “Учыніце ўсё, што Мой Сын вам скажа””, – дадаў іерарх. У гаміліі Апостальскі нунцый адзначыў, што вельмі рады магчымасці ўзначаліць сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі і са шматлікімі пілігрымамі маліцца перад цудатворным абразом Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Па словах іерарха, гэты абраз натхняе вернікаў кожны год і дае новыя духоўныя сілы, каб перажыць цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца на зямным шляху. Прадстаўнік Папы дадаў, што дзякуючы Маці Божай Тракельскай гістарычная святыня становіцца ўсё больш прывабнай для вернікаў, якія знаходзяць там адпачынак, супакой, адказы на пытанні, натхненне для штодзённага жыцця, здароўе і падтрымку ў хваробе. “Я ўпэўнены, што кожны з вас знойдзе свой асабісты спосаб наблізіцца да абраза Маці Божай Тракельскай, адкрыць сваё сэрца і папрасіць Божых ласкаў для штодзённага жыцця, асабліва ў гэты перыяд пандэміі каранавірусу”, – сказаў Апостальскі нунцый. Арцыбіскуп заахвоціў звяртацца да Маці Божай, каб Яна прыйшла на дапамогу і абараніла чалавецтва ад усялякай заразы і пошасці, якія пагражаюць жыццю і яго годнасці, і каб усе маглі стаць усыноўленымі дзецьмі, якія не баяцца новых праблем сучаснага свету. Разважаючы над фрагментам Евангелля пра візіт Марыі да Альжбеты, прадстаўнік Папы адзначыў, што Маці Божая дае прыклад таго, як праявіць увагу да іншых, асабліва да тых, хто пакутуе і апынуўся на перыферыі жыцця. “Мы не можам быць пасіўнымі альбо абыякавымі да іншых, чакаючы лепшых часоў. Кожны момант адпаведны для таго, каб дзейнічаць і радаваць іншага, як гэта зрабіла Марыя, наведваючы Альжбету”, – дадаў іерарх. На заканчэнне Імшы да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук, які падкрэсліў, што цудадзейная ікона аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных пакаленняў і ўзбагачае сучаснасць новым зместам. “Няхай веліч і значнасць свята адчувае кожны з прысутных і няхай праз стагоддзі гучыць у Тракелях малітва за нашу краіну і яе народ, за нашу малую радзіму – Воранаўшчыну”, – пажадаў старшыня райвыканкама. На заканчэнне ўрачыстасцяў, падчас якіх дзякавалі за 30 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі і за яе першага біскупа Аляксандра Кашкевіча, які сёлета адзначае таксама 30-ю гадавіну з часу прыняцця біскупскай сакры, да прысутных звярнуўся кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі. “Няхай Маці Тракельская ўзбагачае вашыя сэрцы і адорвае вас ласкаю здароўя на наступны год плённай працы. Дазвольце Хрысту быць у вашых сем’ях, бо сям’я без Бога пазбаўлена сапраўднай любові і супакою”, – сказаў святар, падзякаваўшы ўсім за ўдзел. Пасля завяршэння ўрачыстасцяў вернікі не спяшаліся пакідаць гасцінныя Тракелі. Яны працяглы час гулялі па добраўпарадкаванай тэрыторыі ля касцёла, дзе можна было адпачыць і парадавацца хараству прыроды, а на памяць пра ўрачыстасці зрабіць фота. Кс. Юрый Марціновіч Фота: Вольга Сяліцкая  

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Святы Айцец прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха, арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Як паведамляе vaticannews.va, аб прызначэнні стала вядома 21 мая.

У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбудзе ў Мінск у нядзелю, 11 кастрычніка 2020 года.

У Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч

У нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя