Грэка-католікі Гродна ўшанавалі памяць благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай
14 чэрвеня, у нядзелю Усіх святых беларускага народу, вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне традыцыйна ўшанавалі памяць благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай.

12 чэрвеня ў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбылася першая адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.