Адвэнт – не першы, але новы. Конкурс фота адвэнтавых сімвалаў
Першая нядзеля Адвэнту – пачынаем новы літургічны год. І ў самым пачатку года Хрыстос заклікае нас сачыць за Евангеллем, каб не праспаць, не прапусціць чагосьці вельмі важнага. Але што не праспаць? Каляды?
Grodnensis.by прапануе занурыцца ў атмасферу радаснага чакання і зрабіць адвэнтавы вянок ці стаенку.
Паважаныя Чытачы! Фатаграфуйце свае вырабы і высылайце здымкі на пошту рэдакцыі партала grodnensis@gmail.com. У лісце пазначце сваё імя, прозвішча і парафію. Пажаданне: фотаздымкі павінны быць ў гарызантальным фармаце.
Паглядзім, як дыяцэзіяне прыгожа рыхтуюцца да Божага Нараджэння.

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі!
Заўсёды чакаем прыйсця Адвэнту як шансу на больш узвышаны дыялог з Госпадам, асабістае ўнутранае перамяненне, а можа, і на змены знешнія: новую працу або паляпшэнне атмасферы ў сям’і. Сёлета, магчыма, спадзяёмся і на больш маштабныя змены: што скончыцца пандэмія, якая ўжо надакучыла, і адродзіцца супакой і згода ў краіне.

29 лістападa, у першую нядзелю Адвэнту, у парафіі св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) адбыўся абрад асвячэння адвэнтавых вянкоў. У гэты дзень вянкі былі асвячаны таксама ў капліцы св. Юрыя ў Вароне.
Кожную нядзелю Адвэнту запальваецца чарговая свечка ў адвэнтавым вянку. Кожная з гэтых свечак мае сваю назву і значэнне.