У Адамавічах павіншавалі адданага Касцёлу парафіяніна з 90-годдзем
20 верасня ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі Стэфана Ядкоўскага, які шмат гадоў быў сакрыстыянінам у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Эўхарыстыя цэлебравалася з нагоды яго 90-годдзя.

8 жніўня ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. Ёй папярэднічаў сакрамэнт пакаяння, да якога дзеці прыступілі днём раней.
14 чэрвеня, у нядзелю Усіх святых беларускага народу, вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне традыцыйна ўшанавалі памяць благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай.