Skip to main content

Пра ўздзеянне д'ябла памятаем, пра анёлаў забываем

gipnozПасярэднікамі Божых дзеянняў з'яўляюцца Анёлы-Ахоўнікі, якія, як кажа Езус, нястомна ўглядваюцца ў аблічча Бога і адначасова засяроджваюць сваю ўвагу на чалавеку. Самым неверагодным у іх з'яўляецца тое, што, з'яўляючыся дасканалымі істотамі, яны могуць прынізіцца і служыць чалавеку. Анёлы дапамагаюць чалавеку распазнаваць волю Бога, таму што ведаюць, якім шчасцем для людзей будзе сузіранне Ягонага аблічча.

 

Анёлы не могуць прарвацца

У інтэрнэце і ў паўсядзённым жыцці я часта натыкаюся на лютыя дыскусіі адносна экзарцыстаў і апантанасці. І я так сабе падумаў: калі б мы столькі ж энергіі і часу прысвячалі нашым анёлам, а не дэманам, наш свет быў бы нашмат лепшым. Але гэта не так. Чаму? 

Вернікам, а таксама папулярнай култьуры, анёлы звычайна асацыююцца з дабром. На жаль, часцей за ўсё пра іх гавораць толькі ў дзяцінсвте, у казках ці фільмах. Многія з нас вучыліся малітве пра Анёла-Ахоўніка. Бо кожнае дзіця, як казалі нашыя бацькі і катэхэты, мае свайго нябеснага апякуна.

Сутнасць у тым, што ягоная апека не скончваецца ў той момант, калі чалавек становіцца дарослым. Кожны з нас пастаянна мае над сабой Анёла-Ахоўніка, які кантактуе з намі, перадае нам Божую волю і перасцерагае. І менавіта прысутнасць і паслухмянасць, якая даецца анёлу, з'яўляюцца куды больш важнымі, чым інтрыгі д'ябла, які намагаецца нанесці шкоду чалавеку.

Аднак, як ні дзіўна, анёлаў часта адпраўляюць у царства казак і дзяцінства, у той час, калі на пярэдні план выходзіць свет дэманаў, дзеянні якіх некаторым людзям здаюцца занадта назойлівымі і ўсюдыіснымі. Свет дарослых не з'яўляецца светам дзяцей. Тут няма ідыліі, а небяспека хаваецца за кожным вуглом. Ці людзі веруючыя, якія ўпарта шукаюць усюды пагрозаў і кормяць сваё уяўленне чарговымі аповядамі пра дэманаў, столькі ж часу і энергіі прысвячаюць распазнаванню дзеянняў анёлаў у іх жыцці? 

У параўнанні з дакучлівай зацікаўленасцю апантанасцю і экзарцызмамі, анёлы прымушаныя да духоўнай эміграцыі. Гэта трывожны знак, які паказвае, што празмерная адчувальнасць на д'ябла і бачанне яго слядоў усюды, дзе толькі магчыма, як гэта ні парадаксальна, засланяе адчувальнасць вернікаў на наяўнасць добрых духаў. Апошняя патрабуе міру, цішыні, прастаты, упэўненасці, ведаў, навукі, метадаў, а не страху. 

Увайсці ў сябе і адчуць рух

Святы І. Лайола пакінуў неацэнны скарб паўсюднага Касцёла, які дазваляе добра пазнаёміцца са светам духаў. Я маю на ўвазе ягоныя правілы распазнавання духаў (добрых і злых), у каторых св. Ігнацы, што цікава, увогуле не займаецца апантанасцю, але закранае пачуцці і эмоцыі, якія нараджаюцца ў самай глыбіні чалавека. Гэтыя правілы Лайолы выходзяць з глыбокай веры ў дзейнасць Бога менавіта ў гэтым свеце, а не дзесьці ў "замагільным жыцці".

Мэтай духоўнага распазнавання з'яўляецца правільны выбар свайго жыццёвага шляху, а у больш шырокім сэнсе, штодзённыя вялікія і малыя выбары. Але на першым месцы застаецца распазанванне волі Бога. Спакусы і інтрыгі д'ябла ўспрымаюцца паводле Лайолы толькі як перашкоды, якія людзі павінны з Божай дапамогай перамагчы. Ігнацы ніякім чынам не дэманізуе д'ябла.

У Касцёле часта гавораць пра д'ябла, пра магчымыя месцы ягонага ўздзеяння. Гэта, несумненна, неабходна. Але колькі жыву, я яшчэ ані разу не чуў (акрамя катэхэзы для дзяцей) нядзельнага казання для дарослых на тэму ўздзеяння анёлаў на жыццё чалавека - добрых духаў на паўсядзённае жыццё хрысціян. Хіба гэта не адна з парадаксальных перамог д'ябла? 

Паводле deon.pl 

Рэдагавана: 06 Студзеня 2017