Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Абдымкі бясконцай міласэрнасці

  • Друкаваць
Падрабязнасці

spowiedzSwСвяты Айцец Францішак у сваім навучанні вельмі моцна падкрэслівае важнасць сакрамэнту пакаяння і паяднання. Папа адзначае, што ўдзельнічаць у сакрамэнце паяднання – значыць быць аточаным сардэчнымі абдымкамі: “гэта абдымкі бясконцай міласэрнасці Айца”.

Сакрамэнт пакаяння і паяднання быў устаноўлены Езусам, які даў апосталам уладу адпушчэння грахоў, а тыя перадалі яе святарам. Езус сказаў апосталам: “Прыміце Духа Святога, каму адпусціце грахі, будуць ім адпушчаны, а на кім затрымаеце, будуць ім затрыманы” (пар. KKK 1461-1462).

Мы можам пачуць розныя назвы споведзі, якія ўводзяць нас ва ўсё багацце гэтага сакрамэнту. Можна сказаць, што споведзь – гэта:

  • сакрамэнт навяртання, бо ажыццяўляецца сакрамэнтальным чынам заклік Езуса да навяртання, шлях вяртання да Айца, ад якога чалавек аддаліўся праз грэх;
  • сакрамэнт пакаяння, бо ён указвае асабісты і эклезіяльны шлях навяртання, скрухі і кампенсавання з боку грэшнага хрысціяніна;
  • сакрамэнт споведзі, бо самаабвінавачванне – споведзь з грахоў перад святаром – з’яўляецца важным элементам гэтага сакрамэнту; гэты сакрамэнт таксама з’яўляецца “вызнаннем”, прызнаннем і захапленнем святасцю Бога, Яго міласэрнасцю да грэшнага чалавека;
  • сакрамэнт прабачэння, бо праз сакрамэнтальнае адпушчэнне грахоў, якое выражаецца праз словы святара, Бог удзяляе пэнітэнту “прабачэнне і супакой”;
  • сакрамэнт паяднання, бо ў ім грэшніку ўдзяляецца любоў Бога, якая прыносіць паяднанне: “Паяднайцеся з Богам” (2 Кар 5, 20); той, хто жыве міласэрнай любоўю Бога, гатовы адказаць на заклік Пана: “Ідзі спачатку памірыся з братам сваім” (Mц 5, 24) (KKK 1423-1424).

 

Як добра падрыхтавацца да сакрамэнту пакаяння?

Пачаць з малітвы – няма нічога прасцей: знак крыжа і кароткае закліканне Духа Святога, напр.: “Духу Святы, прыйдзі і дапамажы мне падрыхтавацца да споведзі”.

Найперш падзякаваць – пошук нагодаў для удзячнасці з’яўляецца звычайна нашмат больш цяжкім, чым абвінавачванне самога сябе.

Захапленне Богам – вельмі дапамагаюць фрагменты з Бібліі. Гэта можа быць прыпавесць аб марнатраўным сыне або фрагмент аб Езусе, які абмывае ногі апосталам.

Паперка і асадка (смарфтон) – запіс уласных натхненняў, добрых учынкаў і грахоў вельмі ўпарадкоўвае сумленне. Тады відаць усё, як на далоні.

Формулы не самыя важныя – праблема з’яўляецца ў час падрыхтоўкі да Першай святой Камуніі. Мы вучым формулы споведзі на памяць, быццам бы гэта была малітва “Ойча наш”. Многія людзі перажываюць, што памыліліся ў словах перад святаром. На самой справе падбор выразаў мае другаснае значэнне. Галоўнае – сэнс.

Цяжкія грахі могуць аказацца ласкай – гэты пункт добра разумеюць многія грэшнікі пасля навяртання. Для іх большае цярпенне прыносіць раскрыццё перад спаведніком, тым больш можна спазнаць Божую любоў.

Уявіць сабе Езуса – калі надыходзіць паралізуючы страх перад спаведніком, падчас вызнавання грахоў, варта прыгадаць, напрыклад, сустрэчу Езуса з жанчынай, абвінавачанай у чужаложстве. Цяжка ўсумніцца ў міласэрнасці такога Бога.

Ты не здзівіш спаведніка – усе найбольш шакіруючыя і сорамныя грахі былі ўжо апісаны ў Старым Запавеце.

Знайсці сталага спаведніка – тое, каб патрапіць да адпаведнага спаведніка, можа выклікаць большасць клопатаў са споведдзю. Часамі дастаткова назіраць за святаром і рэгулярна наведваць яго ў канфесіянале. Для больш смелых: можна нейкім разам прадставіцца – тады ён, напэўна, запомніць.

Богу не надакучвае прабачаць – вядомыя словы Папы Францішка. Можна іх зрабіць больш радыкальнымі: Усемагутны адпусціў бы грахі найбольшым злачынцам свету, калі б яны толькі папрасілі. Ці можна не паверыць такой міласэрнасці?

Апрацаваў кс. Юрый Марціновіч

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя