Невядомыя старонкі псіхалогіі – іншы бок асабістых адносін з Богам (Частка 1)
Асабліва сёння, калі адчуваецца прапаганда атэізму, нэаэвалюцыянізму ці так званага рацыяналізму, трэба нанава адкрыць дар, якім з’яўляецца рэлігія – асабістыя адносіны з Богам Асобай. У гэтых адносінах змяшчаецца велізарная сіла і ласка.
Асмелюся напісаць, што сёння як ніколі кожны з нас патрабуе нейкага асаблівага запрашэння да адкрыцця той формы ведаў, якой з’яўляецца “радаснае і шчырае сяброўства з Езусам Хрыстом – Лекарам Душ і Цел.”
1. Чаму менавіта сёння асабісты кантакт з Богам можа аказацца вельмі патрэбны?
У жыцці і ў кожнай тэрапіі, нягледзячы на тое, ці нехта гаворыць, што верыць альбо не, дасягаецца пэўны крытычны пункт. Пасля вялікай колькасці год (альбо сустрэч) аказваецца, што ў чалавеку нечакана абуджаецца туга па Некім большым, па Абсалюце, сэнсе, Богу. Адзіная дзейсная тэрапія, якую я ведаю (якая з’яўляецца ўзорнай) у гэты момант проста гаворыць: “Пачні маліцца да Бога – не важна, як ты Яго разумееш альбо вызначаеш”.
Ёсць супольнасці, якія нягледзячы на выказванні людзей, указваюць на асабістыя адносіны да Бога (“як Яго не называеш”) як на штосьці, што вырашае шчасце чалавека – ці атрыманне ўлады над уласным жыццём.
2. Будова чалавечай псіхікі і боязь.
Боязь – негатыўны эмацыянальны стан, звязаны з прадчуваннем надыходзячай звонку альбо ўзнікшай унутры арганізму небяспекі, выяўляецца як непакой, пачуццё напружанасні, скаванасці, небяспекі. Але боязь - гэта не страх!
Боязь (свядомая ці не) вельмі часта з’яўляецца асновай большасці чалавечых учынкаў (заган), фобій, раздваення асобы, стрэсу, прыступу панікі, іпахондрыі, амнезіі…
Можна таксама закрануць “тэму табу”: на звычайнай чалавечай боязі заснаваны некаторыя псіхаманіпуляцыі і рэкламы.
Неаднаразова я быў сведкам таго, як за некалькі тысяч еўра людзі куплялі цудоўныя матрацы (нядрэннай якасці) і ложкі, якія павінны былі ахоўваць падчас сну ад болю хрыбта, скрыўлення, стрэсу, а таксама падчас сну адводзіць ад іх электрычныя зарады. Частцы з іх фірма нават давала крэдыт, упэўніваючы гэтым самым пра ўласную марку і працягваючы такім чынам кантакт з пакупнікамі.
3. Псіхалогія і рэлігія
Рызыкну прапанаваць наступную тэзу: хрысціянская антрапалогія пад наступствы першароднага граху падцягвае таксама боязь.
Бывае, што людзі на працягу гадоў думаюць, што ў іх дэпрэсія, адчуваюць патрэбу вырашэння нейкіх асабістых нявырашаных канфліктаў, пасля чаго сцвярджаюць, што, сапраўды, адкрываюць у сабе ўнутраны непакой – нейкія “дзіўныя рухі”, якія паходзяць якбы з “іншага свету”.
Псіхічная будова чалавека па сваёй натуры стала накіравана ў бок адносін з Богам. Сведчаць пра гэта не толькі даследаванні археолагаў, касцёлы, якія існуюць па сённяшні дзень, але пацвердзіць гэта таксама тая частка псіхолагаў, якая хоча лячыць і дапамагаць.
Кожная псіхалогія адносна таямніцы чалавека-асобы ў пэўны момант становіцца зусім бездапаможнай – бескарыснай. Можна сказаць, што духоўнасць пацыента ў пэўны момант тэрапіі неспадзявана пачынае нібы “прачынацца ад сну”. Тэрапія лечыць, супакойвае стрэс ці ачышчае імкненне, але кожны псіхолаг ці тэрапеўт ведае, што нельга заклікаць да веры, таму што яна не з’яўляецца антыдэпрэсіўным ці псіхатропным сродкам.
Гэта з’яўляецца нібы “асаблівым пунктам”, у якім чалавек мае магчымасць адкрыцца на нейкую “магчымасць” веры.
Менавіта на гэтай аснове вялікая колькасць святых стварыла праграму рэкалекцый. Напрыклад, Св. Ігнацый Лаёла, прабаваў прадставіць тое, што адбываецца ў душы чалавека, звяртаючыся да ўчынкаў духаў: добрых і злых, якія выклікаюць у асобе розныя змены.
4. Пачуцці ў разуменні сучаснай псіхалогіі і хрысціянства.
Гэтыя ўнутраныя рэакцыі выражаюцца звычайнымі пачуццямі і рознымі думкамі. Хрысціянская духоўнасць не імкнецца іх зводзіць толькі да эмацыянальнай сферы. Некаторыя святыя і містыкі “будуюць іх” і надзвычай прыгожа апісваюць.
Шмат святых, розныя змены, пачуцці і думкі тлумачаць як тыя, што могуць змяшчаць у сабе дзейнасць Бога (вядуць да жыцця) альбо Яго праціўніка – шатана (вядуць да смерці).
У наш час настолькі павялічаная хрысціянствам і развітая сфера пачуццяў нечакана стала скарочана да імпульсаў (эмоцый, адрэналіна) пазітыўных альбо негатыўных.
Найбольшай жа небяспекай сталі сучасныя калектыўныя ўцёкі ад негатыўных пачуццяў. Гэта ўласна той сучасны і, на жаль, наіўны спосаб справіцца з усім багаццем жыцця (рэдукцыя жыцця) запаўняе сёння псіхіатрычныя шпіталі, прытулкі тысячамі няшчасных людзей.
У скрайнім выпадку “сучасны прысутны ў СМІ стыль жыцця” вядзе да самагубства.
Хоць з другога боку: перажытыя ў мінулым негатыўныя пачуцці (у жывой асобы) тлумачацца як святыя пачуцці болю для таго, каб перайсці да сакралізацыі псіхікі ці ўласнага эга. У гэтым выпадку тэрапія – гэта безупынныя ўспаміны болю, суму і слёз.
У выглядзе рэдукцыі гэтага аспекту чалавечага жыцця ТОЛЬКІ да пазітыўных эмоцый можам дасягнуць, што разумнае, растаропнае і здаровае псіхічна (хрысціянскае) зразуменне пачуццяў і эмоцый большасцю нават не дасягаецца.
Адрозненне “рухаў духа” - гэта сёння адміраючае мастацтва сапраўднага, радаснага і поўнага жыцця чалавека.
Тым больш, што ў абліччы сучаснай прапаганды атэізму і так званага рацыяналізму, размова пра духаў напамінае большасці вызваленым людзям апавяданні пра гномаў і Чырвоную Шапачку. Анёлы, д’ябал, духі з’яўляюцца больш несур’ёзнымі, чым Гары Потэр, які лятае на мятле і гатуе магічныя мікстуры.
Аўтар: Стэфан Брысь
Крыніца: fronda.pl
Пераклад: Горбач Святлана