Skip to main content

Чаму трэба маліцца за чысцовыя душы

molimsiaКацярына Эммерых аднойчы сказала: "Калі хто-небудзь робіць што-небудзь на карысць душ у чысцу - ахвяруе дзеля іх пакуты, моліцца, той робіць дабро самому сабе, а душы гэтыя радуюцца і спяшаюцца аддзячыць. Калі я ахвярую за іх мае пакуты, яны моляцца за мяне".

Таксама казала Ганна Марыя Ліндмайер: "Ніколі я не была такой шчаслівай і не адчувала большага бласлаўлення, як у той час, які я правяла з душамі і дзеля душ у чысцу. Бог аддае за любоў да душ у чысцу і яшчэ больш пасабляе нам у дабрадзейных справах, бо яны самі сабе дапамагчы ўжо не ў сілах".

А вось што пра гэтыя душы казаў св. пробашча з Арсу: "О, каб ведалі людзі, якая ўлада душ гэтых над Сэрцам Бога, і якую ласку прыдбаць можна з іх заступніцтвам, яны не былі б пакінутыя. Калі патрэбна нам шчыра шкадаваць за грахі, спачатку звернемся да душ у чысцу, якія многія гады смуткуюць аб грахах сваіх у полымі агню. Трэба шмат маліцца за іх, каб і яны маліліся за нас".

Св. Кацярына з Булоні тлумачыла: "Тое, што я з малітвамі да святых у Небе здабыць не змагла, адразу было падаравана мяне, як толькі я звярнулася да душ у чысцу".

Прычына ж не ў тым, што нас душы ў чысцу чуюць, а што Бог сам чуе нас дзеля Яго Любові да гэтых душ. Чытаючы выказванні веруючых людзей адносна душ у чысцу, пачынаеш разумець, якія пакуты прычыняюць грахі, нават паўсядзённыя, і гэта падахвочвае да выпраўлення жыцця і рашучасці пазбаўляцца ад нашых слабасцяў і памылак. Таму варта кожны дзень пражываць у прысутнасці Езуса ў нас, і з удзячнасцю памятаць пра Яго любоў. А напоўніўшыся Ягонай любоўю і аб'яднаўшыся з Ім, мы зможам больш даць тым, хто дапамагчы сабе ўжо не можа - чысцовым душам.

Паводле brigitt.ru

Рэдагавана: 09 Студзеня 2017