Skip to main content

Малітва сужанства, якому пагражае развод

Сям’я -  гэта самыя блізкія людзі, якія знаходзяцца побач з намі. Дзеля іх мы жывем, працуем, ім ахвяруем час і намаганні. Але бываюць моманты, калі сужэнскае каханне перажывае крызіс. Варта ў такія моманты не шукаць новых абразлівых слоў і прычын да сваркі, а звярнуцца да Бога ў настойлівай малітве за сваю сям’ю.

Божа Ойча! 

Ты паклікаў мужчыну і жанчыну да жыцця ў сужэнстве. Таму што хацеў  забяспечыць найлепшы спосаб выканання запаведзі любові. Пасля часу людзкай бяссільнасці і эгаізму, паслаў у свет Свайго Сына, Езуса Хрыста, каб вярнуў нам дар любові. З тых часоў, сужэнцы маюць моц да рэалізацыі любові ў сям’і. Прашу Цябе, Добры Ойча і Творца, шчодра адары нашае сужэнства каханнем. 

Пане Езу, Ты з’яўляешся Уцелаўленнем Божай любові і праўды, захавай нашае сужэнства ад страты першаснага кахання. Марыя і Юзэфе, Святая Сям’я, заступайцеся за маладымі, складаючымі прысягу любові, вернасці і сужэнскай сумленнасці ў шлюбе. 

Прашу Цябе, Езу Хрысце, адары нашае сужэнства цудам перамянення. Перамяні нашыя крыўды ў глыбокае прабачэнне, халоднасць адзін да аднаго ў полымя ахвярнай любові, жорсткасць ў далікатнасць, словы абразы ў словы пяшчоты, аддаленасць у блізкасць, смутак ў радасць, абыякавасць ў жаданне быцця разам. Учыні, каб ў нашым сужэнстве аб’явіліся Твая Боская любоў і хвала. Табе і Тваёй Маці Марыі, мы даручаем нашае сужанства і нашую сям’ю. Амэн

 Паводле старонкі Adonai.pl

Рэдагавана: 24 Лістапада 2015