Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Вялікі Пост 2007
Святыя не нараджаюцца адразу святымі; святасць жыцця яны дасягаюць мазольнай працай над сабой. Святы айцец Бэнэдыкт XVI на адной з апошніх аўдыенцый сказаў, між іншым, што людзі, якія сталі святымі, таксама мелі асабістыя грахі. Сам Пан Езус, прызначаючы Апостала Пятра Галавой Касцёла на зямлі, не папракаў яго за адрачэнне, але тройчы запытаўся, ці Пётр Яго любіць? І толькі пачуўшы станоўчы адказ, прызначыў яго сваім намеснікам на зямлі. Падобна і з нашай асабістай дарогай да святасці. Пан Бог дапамагае тым, хто ў сваім жыцці шукае Яго і хто пасля падзення шчыра прагне да Яго вярнуцца. З гэтай мэтай Ён надзяліў нашыя цела і душу рознымі дарамі, якія аблягчаюць спатканне з Ім. Гэтай мэце служыць наш розум, які мае заданне пазнаваць і прымаць Божую навуку. Адбываецца гэта праз акт веры, калі мы прызнаем аўтарытэт Бога і выказваем Яму нашу паслухмянасць, прытрымліваючыся Яго запаветаў. Гэтаму служаць нашыя вусны, якім прызначана ўсхваляць Пана Бога і праслаўляць Яго ўсемагутнасць сярод народаў. У гэтым павінны ўдзельнічаць нашыя рукі, якімі не толькі трэба сведчыць пра малітву, але і пашыраць Божую Любоў. Можна сказаць, што ўсё наша цела прызначана да таго, каб удзельнічаць у развіцці святасці. Таму Касцёл акружае пашанай людское цела і падчас пахавання акрапляе яго святой вадой, акаджвае і моліцца аб паўстанні яго з мёртвых.
У Вялікі пост мы асаблівым чынам абавязаны задумацца над нашым удзелам у справе збаўлення. Мы павінны адказаць сабе на пытанне: якой дарогай мы крочым і ці набліжае нас гэтая дарога да Бога ці, наадварот, аддаляе? Засяродзіўшыся на гэтых пытаннях, мы з лёгкасцю заўважым, што вакол нас ёсць розныя групы людзей. Адна з іх – гэта тыя, хто вылучаецца рэлігійнай руплівасцю, часта прыступае да святых сакрамэнтаў, жыве ў стане асвячальнай ласкі і пільна рэагуе на патрэбы бліжніх. Сваім апостальскім жыццём яны спрыяюць развіццю святасці сярод людзей. Сам Хрыстос аб’явіў і паабяцаў, што такім менавіта належыць Валадарства Нябеснае.
Да гэтай групы я кірую сёння свой пастырскі заклік і прашу іх, каб вытрывалі ў веры і апостальскім запале і каб былі для іншых знакам Божай прысутнасці ў свеце. Няхай іншыя людзі, гледзячы на ваша жыццё, праслаўляюць Бога і хваляць вашыя ўчынкі. І яшчэ я прашу, каб сваёй руплівасцю вы будавалі рэлігійнае жыццё ў нашай дыяцэзіі і не знеахвочваліся цяжкасцямі, якія вас спатыкаюць. Няхай святло вашай веры і любові прамянее на іншых, а Найласкавейшы Бог няхай рэалізуе праз вас свае збаўчыя планы. Не ўсе, аднак, людзі належаць да гэтай групы. Ёсць і такія, хто на месца Бога ставіць самога сябе і жыве паводле не Божых наказаў, але ўласных прыхацяў. Бог не адкідае такіх людзей ад сябе, але яны адкідаюць Бога. Можна сказаць, што гэта духоўна мёртвыя людзі. Святы Айцец Ян Павел ІІ у казанні на пачатку свайго пантыфікату паставіў такое пытанне: “Ці малы чалавек можа супраціўляцца вялікаму Богу?” І адказаў, што “Так, чалавек можа ўчыніць гэта, таму што Бог даў Яму вольную волю”. Далей Папа запытаўся: “Ці павінен чалавек так рабіць?” І цвёрда адказаў: “Не, ён не павінен так рабіць, таму што чалавека нельга зразумець без Бога”. Гэтае сцвярджэнне з’яўляецца падставай таго, што чалавек павінен быць паслухмяны Пану Богу.
Таму памыляюцца тыя, хто не адводзіць Богу належнага месца ў сваім жыцці і іншым перашкаджае ў дарозе да Бога. Я звяртаюся да іх з просьбай, каб яны задумаліся над сабой і прызналі, што, жывучы без Бога, яны робяць сабе і іншым вялікую крыўду. На зямлі чалавек можа атрымаць усё, але калі страціць Бога, то страціць найбольшае Дабро, якое свет не можа даць.
Запытаемся, аднак, чаму так адбываецца? Прычынай гэтага з’яўляюцца людскія слабасці, якія дамініруюць над нашай вольнай воляй. Да таго ж, наша воля больш схільная да зла, чым да дабра. Нашай галоўнай заганай з’яўляецца менавіта тое, што мы дазваляем, каб нашыя слабасці кіравалі намі працяглы час. Усведамленне гэтага недахопу стварае ў нас мацнейшую схільнасць, каб імкнуцца да Дабра і святога жыцця. Катэхізіс каталіцкага касцёла пералічвае 7 галоўных грахоў, а паколькі яны найчасцей паўтараюцца, то мы называем іх галоўнымі заганамі. Іх можна распазнаць, адказваючы сабе на наступныя пытанні: Які грэх я дапускаю найчасцей у сваім жыцці? Або на іншае: Што мне ў жыцці найцяжэй даецца? Адказ на гэтае пытанне ўкажа на наш галоўны недахоп. З гэтага недахопу, нібы з крыніцы, выплываюць нашы іншыя недахопы. Да галоўных заганаў, якія дамініруюць у нашым грамадстве, належаць лянота, п’янства і нячыстасць, або распуста.
Найчасцей сустракаецца такая загана, як лянота. Яна ахоплівае ўсе дзеянні ў служэнні Богу і бліжнім. Гэтую загану мы апраўдваем недахопам часу, неабходнасцю працы і іншымі рэчамі, якія лічым важнейшымі за служэнне Богу. Таму змяншаецца нашая руплівасць адносна ўдзелу ў святой Імшы і павялічваецца колькасць дзён, пражытых без малітвы. Калі б мы не кіраваліся ў духоўным жыцці лянотай, то маглі б злучыць штодзённыя абавязкі са складаннем пашаны Пану Богу. Адлюстраванне нашай духоўнай ляноты мы можам убачыць у размове, якая аднойчы адбылася ў цягніку паміж мусульманінам і католікам. Вызнаўца іслама апавядаў католіку пра абавязкі, звязаныя з яго рэлігіяй. Гаварыў, што трэба 5 разоў на дзень узносіць малітву да Бога – Аллаха, захоўваць суровыя пасты, чытаць святую кнігу мусульманаў – Каран і разважаць над яе тэкстамі, хадзіць у далёкія пілігрымкі ў святыя месцы. Калі ён закончыў сваё аповед, католік пачаў гаварыць пра сваю рэлігію і сказаў: “У нас, уласна кажучы, існуюць такія ж абавязкі. - І дадаў: - Але хто там іх выконвае!” Гэта была ацэнка каталіцкага нерэлігійнага жыцця. А нашы паводзіны – ці яны не з’яўляюцца падобнымі да апісаных тым католікам? Мы павінны змагацца з гэтай заганай, асабліва падчас Вялікага посту, але таксама і пасля яго, каб яна не кіравала нашым жыццём.
Галоўнай жа заганай нашага грамадства з’яўляецца п’янства. Гэта ўжо хвароба. І яна ахапіла значную колькасць мужчын і нават жанчын. П’янства нішчыць сямейнае жыццё многіх людзей. Дзеці і жонкі праліваюць з-за яго слёзы і адчуваюць сябе бездапаможнымі ў сваёй нядолі і цярпенні. Частай становіцца з’ява, калі па прычыне алкагалізма суд змушаны адбіраць у бацькоў іх правы і аддаваць дзяцей у дзіцячыя дамы. Жахлівымі тэмпамі расце колькасць разводаў па прычыне п’янства сужэнцаў. Гэтыя з’явы вядуць грамадства да дэгенерацыі і разладу. Многія са зняволеных гэтай заганай кіруюцца ў жыцці выключна ўласным эгаізмам і нежаданнем лічыцца з іншымі. У гэтым крыюцца прычыны балючай трагедыі нашага грамадства. Я заклікаю ўсіх, каго нейкім чынам закранула гэтая хвароба, каб зразумелі сваё няшчасце і няшчасце сваіх сем’яў. Адзіным лекам пры залежнасці ад алкаголю з’яўляецца поўнае ўстрыманне ад яго. Я прашу вас, каб вы прынялі такое рашэнне менавіта цяпер, у перыяд Вялікага посту. Я прашу таксама тых, хто мае хоць нейкі ўплыў на людзей, хворых на алкагалізм: выкарыстоўвайце кожную магчымасць, каб іх уратаваць, і не спрычыняйцеся сваім маўчаннем да паглыблення іх залежнасці.
Да заганаў, якія развіваюцца ў нашым грамадстве, належыць таксама распуста. Маральная разбэшчанасць пануе і сярод маладога пакалення, і сярод сужэнцаў. Тым больш што час, у які мы жывём, не спрыяе захаванню цнатлівасці. Сярод людзей нараджаецца перакананне, што цнота чысціні не мае сёння аніякага значэння і нават не з’яўляецца грахом. Гэта вынік прапаганды амаральнасці, якую патокамі выліваюць на нас сродкі масавай інфармацыі і кіно. Пачуццёвая нястрыманасць нішчыць сужэнскія саюзы як перад, так і пасля іх заключэння. Існуе небяспека, што гэтая загана яшчэ больш укараніцца, калі не будзе апанавана праз устрыманне і захаванне сужэнскай вернасці. З Гісторыі Збаўлення мы ведаем, што Пан Бог караў людзей, якія паддаваліся гэтай загане, і, у сваю чаргу, тых, хто гінуў пры абароне цнатлівасці, Касцёл узносіў да годнасці святых. У поўным пачуццёвасці свеце жыццё ў цноце з’яўляецца запрашэннем да прызнання годнасці чалавека і яго паклікання да святасці. Я прашу вас, каб, кіруючыся гэтай цнотай, вы заўважалі ў сабе прысутнасць Бога і жылі надзеяй на вечнае жыццё з Ім, Які ў Езусе Хрысце перадаў нам свет новых каштоўнасцей.
Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Сардэчна прашу вас усіх скласці дар малітвы і цярпення за тых, хто не памятае пра Бога. Прашу таксама падтрымаць сваёй малітвай святароў, якія будуць праводзіць рэкалекцыі ў парафіях, спаведнікаў, якія будуць пасрэднікамі Божай міласэрнасці, і ўвесь Божы Люд, каб прыняў Божае Слова і запрашэнне да навяртання. Самі выпрошвайце сабе гэтую ласку малітвай, пакаяннем, міласцінай, добрымі ўчынкамі, якія з’яўляюцца адлюстраваннем любові да Бога і бліжняга.
На плённае перажыванне Вялікага посту ўсіх з сэрца благаслаўляю.
Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
Гродна, І нядзеля Вялікага посту

Рэдагавана: 05 Лютага 2017