Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Паведамленні

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з прызначэннем Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Габара Пінтэра

16 Мая 2016
  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Дакументы
Катэгорыя: Паведамленні
Створана 16 Мая 2016

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! У фацімскі дзень 13 мая 2016 г. Святы Айцец Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі — мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага быў дарадцам Апостальскай Нунцыятуры ў Вене, Аўстрыя.

Апостальскі Нунцый з’яўляецца сталым прадстаўніком Святога Айца ў партыкулярным Касцёле і дзяржаве, да якой ён пасланы. Галоўным яго заданнем з’яўляецца ўмацаванне сувязяў паміж Апостальскім Пасадам і мясцовым Касцёлам, а таксама дзяржавай, пры якой ён акрэдытаваны, з мэтай ажыццяўлення касцёльнай палітыкі ў ёй, падтрымкі радай і прыкладам біскупаў, дапамогі ў вырашэнні бягучых спраў Касцёла, спрыяння евангелізацыі, абароне інтарэсаў Касцёла і т.п.

 

У сваім служэнні Апостальскі Нунцый выкарыстоўвае перш за ўсё маральныя сродкі. Клапоцячыся аб развіцці рэлігійных і чалавечых каштоўнасцяў, ён служыць усім жыхарам краіны.

Дзякуючы Папу Францішку за прызначэнне новага Апостальскага Нунцыя, жадаем яму Божага благаслаўлення, апекі Божай Маці Будслаўскай — апякункі Беларусі — і нябеснага заступніка нашай краіны св. Міхала Арханёла.

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заклікаю ўсіх вас маліцца аб поспеху місіі новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, на карысць Касцёла і нашага народа.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мінск, 13 мая 2016 г.

P.S. Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэты зварот вернікам.

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя