Паведамленне курыі аб фармацыйных сустрэчах для святароў
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што адбудуцца фармацыйныя сустрэчы для святароў ад 1 да 10 гадоў святарства.
Cустрэчы будуць праходзіць у кляштары айцоў - піяраў у г. Шчучыне.
23 - 24 лютага 2016 г. для святароў ад 1 да 5 год святарства уключна. 24 - 25 лютага 2016 г. ад 6 да 10 гадоў святарства.
Удзел у фармацыйнай сустрэчы абавязковы. Ксяндзы пробашчы на гэты час павінны знайсці замену сваім ксяндзам вікарыям. Законныя святары, якія маюць фармацыю пры сваіх законах і кангрэцацыях, абавязаны прадставіць пасведчанне аб законнай сталай фармацыі ў біскупскую курыю.
У выпадку немагчымасці ўдзелу, абавязкова патрэбна паведаміць аб гэтым кс. Мікалая Ціхановіча, мадэратара сталай фармацыі маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі (маб. тэл.: 8 (29) 6 611 405.