Skip to main content
sapka

Ружанцовыя інтэнцыі на 2015–2016 гг.

Прапановы малітоўных інтэнцыі на ўзроўні Гродзенскай дыяцэзіі на перыяд лістапад 2015 г. – снежань 2016 г. для ружанцовых парафіяльных колаў і іх адказных.

 

2015 - Лістапад. За чысцовыя душы і развіццё ў парафіях набажэнства за памерлых святароў і вернікаў. Аб стварэнні таварыстваў малітоўнай дапамогі чысцовым душам

2015 - Снежань. За бацькоў, якія чакаюць нараджэння сваіх дзяцей. За развіццё ў парафіях дыяцэзіі справы Духоўнага Усынаўлення зачатага Дзіцяці і Абароны кожнага жыцця

2016 - Студзень. Аб паглыбленні ласкі Хросту ва ўсіх ахрышчаных. За развіццё хрысціянскіх каштоўнасцей у нашым грамадстве і народзе. Аб еднасці між хрысціянскімі канфесіямі ў Беларусі.

2016 - Люты. За новыя парафіяльныя супольнасці і касцёлы, якія будуюцца ў дыяцэзіі. Аб узросце адказнасці сярод вернікаў за свае парафіі і касцёлы

2016 - Сакавік. Аб ласцы навяртання і сапраўднага паяднання з Богам і бліжнімі для непрактыкуючых вернікаў. Узрост дабарачыннай дзейнасці ў парафіяльных супрольнасцях.

2016 - Красавік. Падзяка за 25-годдзе кіравання дыяцэзіяй Я. Э. кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Аб Божыя дары і Ласкі для нашага Пастыра. Аб узроце духоўнай еднасці між біскупам і святарамі дыяцэзіі, святарамі і усімі вернікамі дыяцэзіі

2016 - Травень. Аб Божую апеку над духавенствам, манаскімі сёстрамі і вернікамі Гродзенскай дыяцэзіі. Аб еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла з Паўсюдным Касцёлам, а таксама аб правільным разуменні святарамі і вернікамі Яго місіі ў сучасным свеце

2016 - Чэрвень. За моладзь нашай дыяцэзіі. Аб развіцці моладзевых душапастырстваў у парафіяльных супольнасцях. Аб плённым перажыванні XXXI Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве і сустрэчы з Папам Францішкам

2016 - Ліпень. За людзей старэйшага пакалення, каб мелі неабходную пашану ў нашым грамадстве. Аб узросце клопату аб людзях пакінутых і хворых. Аб аказанне ім магчымай дапамогі са стараны веруючых людзей і касцельных установаў.

2016 - Жнівень. Аб цвярозасці ў нашым грамадстве. За разбітыя сем’і і зняволеныя праз хваробу алкагалізмуі наркаманіі. Аб развіцці ў парафіях пастырскай дзейнасці над выратаваннем узалежненных ад дрэнных звычак людзей.

2016 - Верасень. За бацькоў. Аб прабуджэнні адказнасці маці і бацькоў за рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей. Аб стварэнні ў парафіях дыяцэзіі найбольш спрыяльных умоў дла катэхізацыі дзяцей і моладзі.

2016 - Кастрычнік. Аб духоўным плёне дыяцэзіяльных мерапрыемстваў – перэгрынацый, пілігрымак, святкаванняў і душпастырскіх сустрэчаў. Аб духоўным плёне іх перажывання і Божыя дары для ўсіх іх арганізатараў і ўдзельнікаў дыяцэзіяльных выдарэнняў.

2016 - Лістапад. За сясцер і братоў з розных ордэнаў і манаскіх кангрэгацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі дыяцэзіі. Аб развіцці манаскага жыцця ў дыяцэзіі і плённую дзейнасць законнікаў і законніц у адпаведнасці з атрыманай ад свайго заснавальніка харызмай для агульнага дабра дыяцэзіяльнага Касцёла .

2016 - Снежань. Аб новых і святых пакліканнях да святарскага, манаскага, місіянерскага жыцця з тэрыторыі гродзенскай дыяцэзіі . Аб адвазе прыняцця голасу паклікання да святарства і манаства і ласку трываласці ў пакліканні

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі

Рэдагавана: 14 Лютага 2017