Skip to main content
sapka

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб святкаванні Дыяцэзіяльнай урачыстасці ў санктуарыі Каралевы нашых Сем'яў у Тракелях

З Марыяй у дарозе навяртання! З гэтымі словамі, я запрашаю ўсіх сардэчна прыняць удзел 10-11 ліпеня у дыяцэзіяльнай урачыстасці ў Санктуарыі Каралевы Нашых Сем'яў у Тракелях.

"З Марыяй у дарозе навяртання"- гэта дэвіз паломніцтва і сёлетняга перажывання дыяцязіяльнага свята ў Тракелях.

Паважаныя Святары! Вельмі прашу аб вашай дапамозе ў арганізацыі пілігрымак і аб вашым актыўнымўдзеле ў дыяцэзіяльнай урачыстасці. Хай гэта будзе для вас выразам клопату аб ўласным навяртанні і навяртанні даручанага вам Божага Народа.

Прашу таксама вас, дарагія Пілігрымы! Прыбудзьце са сваіх мясцовасцей у арганізаваных пілігрымках у Санктуарый Маці Божай у Тракелях, каб паглыбіць ў сабе тугу па навяртанню і прымірэнню з Богам і бліжнімі.

Умілаваныя дыяцэзіяне!

Запрашаю Вас усіх, асабліва ў наш Дыяцэзіяльны Санктуарый у Тракелях на малітоўнае чуванне, якое распачнецца 10 ліпеня а 21.30 гадз. і 11 ліпеня на пантыфікальную св. Імшу а 10.00 гадз.

Разам будзем маліцца праз Тракельскую Каралеву аб Божае блаславенства для паўсюднага Касцёла, нашых сем'яў і ўсяго грамадства ў Беларусі.

Ахінаю усіх вас сваёй малітвай і ад усяго сэрца бласлаўляю.

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Калі ласка, прашу шаноўных святароў прачытаць паведамленні падчас нядзельных аб'яў 5 ліпеня ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай дыяцэзіі.

Праграма ўрачыстасці

10 ліпеня

21:30 – Марыйны зварот , прывітанне (Я. Э. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Гродзенскі Біскуп)

21:45 – Канферэнцыя пн. "Навяртанне ў кантэксце Фацімскага Адкрыцця" (кс. Андрэй Роўбо, дзекан лідзкі і пробашч парафіі ў Ваверцы)

22:15 - Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (моладзь з парафіі Ліда-Фара)

23:45 - Падрыхтоўка да Св. Імшы.

24:00 - Св. Імша (узначальвае Я.Э. Кс. Біскуп Алег Буткевіч, Віцебскі Біскуп)

11 ліпеня

2:00 - Ружанец (кс. Міхаіл Ластоўскі, дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці Жывога Ружанца)

3:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (кс. Віктар Субель, Дзекан Іўеўскі і мадэратар апостальскай супольнасці Дапамогі Чысьццовым Душам)

4:00 - Канцэрт праслаўлення (моладзевы гурт “Міласць” з пар. Ліда-Фара)

5:00 - Традыцыйныя спевы (кс. Валеры Быкоўскі, дыяцэзіяльны мадэратар да спраў пакліканняў і Малітвы за пакліканных)

6:30 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (а. Антоні Пажэцкі, духоўны кіраўнік III ордэна свецкіх св. Францішка)

7:30 - Св. Імша (канцэлебраваная праз святароў нэапрэзбітараў і юбілятаў пад узначаленнем Я.Э. Кс. Біскупа Юзафа Станеўскага, Біскупа Дапаможнага Гродзенскай Дыяцэзіі)

9:00 - Прэзентацыя ордэнаў і манаскіх кангрэгацый у Гродзенскай дыяцэзіі (а. Вітальд Пяцельчыц Schp , каардынатар па cправах манаскага жыцця ў гродзенскай дыяцэзіі)

09:45 - Падрыхтоўка да Св. Імшы

10:00 - Адпустовая Св. Імша (канцэлебраваная пад узначаленнем Я. Э. Кс. Біскупа Антонія Дзем’янкі)

Рэдагавана: 14 Лютага 2017