Паведамленне біскупа Аляксанда Кашкевіча з нагоды пешага паломніцтва і святой Імшы за жыхароў Гродна і Ліпска, якія былі расстраляны ў Фартах каля Навумавіч
У ліпені успамінаем чарговую гадавіну трагічнай падзеі для Гродна і суседняга Ліпска (сёння тэрыторыя Польшчы) . У ліпені 1943 г. па дарозе з Гродна ў напрамку Сапоцкіна Гітлераўцамі была расстраляная вялікая група жыхароў Гродна і Ліпска. Сярод іх, былі, як свецкія вернікі , так і святары нашага горада.
Да ліку ахвяр належала бл. Мар'яна Бэрнацкая, якая пацярпела мучаніцкую смерць, аддаючы жыццё за сваю нявестку, якая знаходзілася ў цяжарным стане.
У сувязі з нашай памяццю аб тых трагічных выдарэннях, запрашаю Вас, Браты і Сёстры, на месца пакарання ў суботу 18 ліпеня ў 19.00 гадз., каб разам падчас Св. Імшы маліцца ў інтэнцыі ахвяраў, а таксама, каб дзякаваць Богу за бласлаўлёную Мар’яну.
Запрашаю ўсіх да ўдзелу ў пешай пілігрымцы на месца пакарання, якая пачнецца ў парафіяльным касцёле ў Адамавічах 18 ліпеня а 15.00 гадз. Пілігрымка прыбудзе на Форт № 2 вечарам на Св. Імшу ў 19.00 гадзін.
Мы будзем прасіць для ўсіх ласку, моцнай веры і любові, якая перамагае чалавечую нянавісць.
Усіх удзельнікаў Пешага Паломніцтва і святой Імшы на Фартах каля Навумавіч ад усяго сэрца бласлаўляю.
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Калі ласка, прашу паважаных святароў прачытаць гэта паведамленне ў нядзелю 5 і 12 ліпеня падчас парафіяльных аб'яваў, таксама прашу заклікаць вернікаў да ўдзелу ў пешай пілігрымцы на Форт № 2.
Умовы ўдзелу ў пілігрымцы
Пілігрымы збіраюцца каля магазіна "Баторыя" (Савецкая плошча) 18 ліпеня ў 14 гадз. і гарадскім транспартам даязджаюць да Адамавіч. Адтуль у 15 гадз. выходзіць пілігрымка (8-9 км) праз вёскі Міцкевічы і Навумавічы на Форт № 2.
Непаўналетнія пілігрымы павінны мець апекуноў.
Просім мець адпаведны абутак на пясчаную дарогу, добра будзе таксама мець пры сабе каліматы.
Тыя, хто не можа дайсці пешшу з Адамавічаў да Фартоў, можа даехаць з прыпынку "Баторыя" 18 ліпеня ў 18 гадз. гарадскім транспартам на св. Імшу ў Фартах к. Навумавіч, якая адбудзецца ў 19 гадзін.
Пасля св. Імшы пілігрымы вяртаюцца адным аўтобусам у горад. Аплата за аўтобус з'яўляецца добраахвотнай ахвярай.