Запрашэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча на ўрачыстасць Божага Цела і Эўхарыстычную працэсію ў Гродне
Паважаныя Святары і Сёстры законныя! Дарагія Вернікі парафій горада Гродна і яго ваколіц! Сардэчна запрашаем вас у чацвер 4 чэрвеня на сумеснае перажыванне ўрачыстасці Божага Цела!
Я прашу Вас, каб вы прыйшлі з усіх парафій нашага горада на Святую Імшу, якая распачнецца ў 18.00 гадз. ў катэдральным касцёле. Асабліва хай знойдуцца бліжэй да алтара, усе дзеці, якія ў гэтым годзе прыступілі да І Споведзі і св. Камуніі!
Пасля заканчэння Святой Імшы, пойдзем ва ўрачыстай Эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах горада, каб даць сведчанне таго, што мы Народ Пана, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце! Завяршэнне нашага шэсця адбудзецца на ўзгорку ля касцёла аа. Францысканцаў за Неманам.
Малюся разам з Вамі, каб Хрыстус Эўхарыстычны даў свае дары нашаму гораду і ўсім яго жыхарам.
Ад усяго сэрца ўсім бласлаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Калі ласка, Святароў пробашчаў і адміністратараў г. Гродна прашу прачытаць гэта запрашэнне падчас парафіяльных аб'яў у нядзелю 31 мая ва ўсіх касцёлах і капліцах г. Гродна.