Skip to main content
sapka

Камунікат біскупа Аляксандра Кашкевіча аб Дыяцэзіяльным дні дзіцяці

З вялікай радасцю паведамляю, што 1 чэрвеня 2015 г. у Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. З думкай аб духоўным развіцці дзяцей, я хачу праз вашае пасрэдніцтва дасягнуць да кожнага з самых маладых дыяцэзіянаў і перадаць запрашэнне ў "краіну радасці".

Арганізатары ДДД забяспечаць усім удзельнікам сняданак, абед, вячэру і мноства іншых прыемных сюрпрызаў. Таксама ў праграме запланавана малітва, св. Імша, канцэрт, гульні, конкурсы і, нарэшце, прыемны сюрпрыз.

Паважаныя святары, сёстры і катэхэты!

Я прашу Вас дапамагці дзецям з Вашых парафій прыбыць на запланаваную сустрэчу. Заахвочвайце дзяцей прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве! Запрасіце ўсіх, з кім Вы  дзеліцеся Словам Божым і дайце добры прыклад Вашай веры!

Я спадзяюся, што Вы сур'ёзна ўспрымеце гэтае запрашэнне, таму што такія сустрэчы вельмі патрэбныя, бо яны служаць духоўнаму росту і фарміруюць хрысціянскі светапогляд дзяцей.

На арганізацыю і даезд дзяцей з Вашых парафій ў Гродна сардэчна бласлаўляю.

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Рэдагавана: 14 Лютага 2017