Дарагія Святары! У 70-ую гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны прашу Вас памаліцца за ўсіх, хто загінуў і стаў ахвярай гэтай трагічнай вайны, якая забрала жыццё шматліках жыхароў нашай зямлі.
У сувязі са святкаваннем мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны, узнясём нашыя малітвы за ўсе ахвяры гэтай вайны, будзем асабліва прасіць аб дары трывалага супакою. Таксама маліцеся аб ўзаемным адпушчэнні грахоў і Божым прабачэнні для тых, хто стаў прыладай зла і нянавісці.
Усіх ад усяго сэрца бласлаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі