Skip to main content
sapka

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча і распараджэнне аб Малітоўнай cустрэчы з нагоды ушанавання cв. Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі

Паважаныя дыяцэзіяне! Дарагія вернікі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!

З нагоды Года Малітвы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ў сувязі з Ружанцовым Месяцам, распараджаю, каб 18-19 кастрычніка была урачыста праведзена Малітоўная Сустрэча з нагоды ушанавання Св. Ружанца.

 

Cардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай Сустрэчы ўсіх вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, а асаблівым чынам Членаў Жывога Ружанца і прадстаўнікоў Парафіяльных Ружанцовых Колаў разам з Пастырамі і Адказнымі (зелятарамі): 18 кастрычніка - у касцёл пн. Св. Сям'і ў Лідзе на гадз. 10.30 і 19 кастрычніка -у катэдральны касцёл пн. Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў 12.00 гадзін.

На плённае перажыванне месяца сумеснай малітвы на Ружанцы і Малітоўную Сустрэчу ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі 

 

Вельмі прашу Пробашчаў і Адміністратараў Гродзенскай Дыяцэзіі зачытаць нашае распараджэнне і паведамленне 12 кастрычніка ва ўсіх парафіях гродзенскай дыяцэзіі падчас парафіяльных нядзельных аб'яў.

 

Рэдагавана: 14 Лютага 2017