Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб сустрэчах для ксяндзоў ад 1 да 10 гадоў святарства
Паважаныя Святары Гродзенскай Дыяцэзіі ад 1 да 5 і ад 6 да 10 гадоў святарства! У межах пастаяннай святарскай фармацыі неабходна прыехаць на наступныя фармацыйныя сустрэчы святароў нашай дыяцэзіі ў дыяцэзіяльны санктуарый ў Тракелях:
23-24 верасня - святары ад 1 да 5 гадоў святарства уключна;
24-25 верасня - святары-ад 6 да 10 гадоў святарства ўключна.
Праграма сустрэчы ў гэтыя дні знаходзіцца разам з паведамленнем ў дадатку. Нагадваю пра абавязак пастаяннай фармацыі і наведвання фармацыйных сустрэчаў святароў да 10 гадоў святарства ўключна. За арганізацыю і тэматыку сустрэч адказвае кс. д-р Мікалай Ціхановіч, мадэратар пастаяннай фармацыі маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі.
Дарагія Святары сёння існуе вялікая неабходнасць, каб працягваць падрыхтоўку, паспачатую ў Духоўнай Семінарыі і пастаянна паглыбляць у сабе дух святарскага служэння. Няхай нашыя святарскія сустрэчы будуць садзейнічаць стварэнню супольнасці і дапамогуць нам плённа ажыццяўляць сваё пакліканне.