Skip to main content
sapka

Паведамленне курыі аб справе Аляксея Шчадрова і заснаванага ім прытулку для бяздомных

У сувязі з інфармацыяй у СМІ наконт Аляксея Шчадрова і заснаванага ім прытулку для бяздомных “Дом Марыі” ў в. Аляксандраўка Шчучынскага раёна курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе:

1. Аляксей Шчадроў, які называе сябе братам Луіджы, не належыць ні да якога інстытуту кансэкраванага жыцця і ў разуменні Кананічнага Права з’яўляецца свецкай асобай.

2. Аляксей Шчадроў не атрымаў у Касцёле ніякай кананічнай місіі, таму ў разуменні Кананічнага Права не з’яўляецца місіянерам.

3. Прытулак для бяздомных, заснаваны Аляксеем Шчадровым, не мае ў Гродзенскай дыяцэзіі юрыдычнага статусу, таму ў святле Кананічнага Права ён не з’яўляецца арганізацыяй Каталіцкага Касцёла, але мае характар выключна прыватнай ініцыятывы.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі хоча праінфармаваць, што наогул пазітыўна ставіцца да мэтаў і ідэалаў гэтай супольнасці. Аднак на сённяшнім этапе распачацце фармальнага супрацоўніцтва з супольнасцю не ўяўляецца магчымым, між іншым, з прычыны адсутнасці прававых падставаў. Курыя Гродзенскай дыяцэзіі хоча зазначыць, што некаторыя выказванні Аляксея Шчадрова ў СМІ далёкія ад аб’ектыўнасці, не выяўляюць паўнаты праблематыкі і, несумненна, не служаць дабру супольнасці, заснаванай ім.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі

Рэдагавана: 14 Лютага 2017