Skip to main content
sapka

Запрашэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча ў пілігрымкі ў Вільню, Навагрудак і Рось

Умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры!

Час вакацый - гэта час пілігрымак, якія з'яўляюцца выразам нашай веры і прыпамненнем таго, што наша зямное жыццё з'яўляецца пілігрымаваннем да нашай Радзімы ў Небе.

Прагну запрасіць Вас на чарговыя пілігрымковыя шляхі да Навагрудка, Росі і Вільні. Гэта месцы асаблівай малітвы і Божай Ласкі. Пілігрымкі, як нашы "Рэкалекцыі ў дарозе", прыгатоўваюць нас да прыняцця Божых дароў і служаць духоўнаму ўзмацненню ў дарозе да Неба. 

Згодна з уласнымі магчымасцямі запрашаю зацікаўленых да пілігрымавання:

26 ліпеня - 1 жніўня з Гродна на месца расстрэлу бл. сясцёр-назарэтанак каля Навагрудка
1 - 4 жніўня з Гродна да фігуры Журботнага Пана Езуса ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Росі.

Прашу таксама аб дапамозе ўсім пілігрымам. Праграма і інфармацыя для зацікаўленых будуць даступныя ў душпастыраў парафіі. 

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

5 пешая пілігрымка Гродна-Шчучын-Навагрудак (26 ліпеня - 1 жніўня)
Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 24 ліпеня а 19 гадзіне ў кляштары сясцёр-назарэтанак (вул. Маладзёжная 4). Пачатак пілігрымкі 26 ліпеня ў 8 гадзін раніцы ў Касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы. Прыйсце на месца 31 ліпеня і св. Імша а 18. Афіцыяльнае завяршэнне 1 жніўня ў Касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку. Аб сваім удзельніцтве паведаміць с. Таццяну (+37533 6203060).

13 пешая пілігрымка Гродна-Рось (1-4 жніўня)
Распачацце - 1 жніўня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця НМП (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная 26) - св. Імша ў 7 гадзін. Прыйсце - 3 жніўня - св. Імша ў 10 гадзін. 
Запісы прымаюць у парафіі Беззаганнага Зачацця персанальна або па нумары: 8 0297 840 572, 8 0446 606 140 - кс. Юры Марціновіч і 8 0336 862 116, 8 0291 372 754 - Ёланта. Арганізацыйная сустрэча - 30 ліпеня а 20 гадзіне ў Касцёле на Паўднёвым. Кіраўнік пілігрымкі - кс. Юры Марціновіч.

Рэдагавана: 14 Лютага 2017