Skip to main content
sapka

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб перэгрынацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі Крыжа і Іконы Божай Маці Сусветных дзён моладзі

8-12 ліпеня нашу дыяцэзію будуць наведваць Крыж і Абраз Божай Маці Сусветных Дзён Моладзі. Гэтыя духоўныя знакі былі дабраслаўленыя і перададзеныя для моладзі цэлага свету Рымскім Папам Св. Яна Паўла II ў 1984 годзе. З таго часу Крыж і Абраз Маці Божай вандруюць з краіны ў краіну, каб яднаць моладзь усяго свету разам з Марыяй пад Крыжом Хрыста.

 

Запрашаю Вас, дарагія вернікі. прыняць удзел прывітанні і адарацыі гэтых духоўных сімвалаў моладзі цэлага свету ў нашай дыяцэзіі. Асабліва заклікаю Вас, дарагая моладзь, прывітаць Крыж і Абраз ў Смаргоні - 8 ліпеня ў 14.30 (парафіяльны касцёл пн. Св. Міхала Арханёла), у Лідзе - 8 ліпеня ў 19.00 (парафіяльны касцёл пн. Узвышэння Св. Крыжа ), у Гродна - 9 ліпеня ў 19.00 (катэдральны касцёл). Таксама Крыж і Абраз Божай Маці прыбудуць ў кожную паломніцкую групу на шляху да Тракеляў. Заканчэнне перэгрынацыі адбудзецца ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі ў Тракелях 12 ліпеня.

Прашу Вас, паважаныя дыяцэзіяне, прыняць ўдзел у гэтых урачыстасцях, а асабліва прашу моладзь аб суправаджэнні гэтых духоўных сімвалаў, якія належаць да моладзі цэлага свету.

Усім арганізатарам і ўдзельнікам перэгрынацыі Крыжа і Абраза Божай Маці ў Беларусі і ў нашай дыяцэзіі ад усяго сэрца благаслаўляю

 

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

 

Прашу Шаноўных Святароў прачытаць гэтае паведамленне ў нядзелі - 29 чэрвеня і 6 ліпеня, у рамках пастырскіх аб'яваў.

 

Рэдагавана: 14 Лютага 2017