Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Вярэйкі
Імя НПМ

Пробашч

кс. ліц. Валерый Лісоўскі

Св. Імша

у нядзелі і святы ў 11.00, 15.00, 19.30 (летам)/ 10.00 (зімой)

Адпуст

12 верасня

Адрас

в. Вярэйкі, вул. Гродзенская, 13, Ваўкавыскі р-н

Тэлефон

(8 01512) 7-36-29
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Панарама
  • Звестак аб існаванні тут каталіцкіх святынь да ХIХ ст., калі Вярэйкі сталі ўласнасцю роду Біспінгаў, у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. У чэрвені 1826 г. мясцовыя вернікі рымска-каталіцкага веравызнання атрымалі дазвол на заснаванне ўласнай святыні. Закладзенаму касцёлу надалі статус філіяльнага ад рэплеўскай парафіі. Касцёл пад тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі Панны – аднавежавая безапсідная з трансептам цагляная і атынкаваная святыня ў класіцыстычным стылі – быў збудаваны ў 1848 г. на ўзвышшы ў цэнтры вёскі на сродкі Аляксандры з Біспінгаў Светчынавай (хутчэй за ўсё, яна, як фундатарка, пасля смерці была пахавана каля касцёла, а калі касцёл быў адабраны пад царкву, надмагілле панны Аляксандры было знішчана, а астанкі перапахаваны ў родавым склепе Біспінгаў пры касцёле ў Вялікіх Эйсмантах Бераставіцкага дэканата. Па іншых звестках, пасля смерці яе адразу маглі пахаваць у Вялікіх Эйсмантах. Так ці інакш, цяпер пліта з яе надмагілля знаходзіцца перад касцёлам у Вялікіх Эйсмантах на надмагіллі Біспінгаў).

    Цяпер касцёл бязвежавы і безапсідны, прамавугольны ў плане. Галоўны фасад пазначаны шасці­калонным порцікам, у конхавых нішах усталяваны каменныя фігуры святых Пятра (злева) і прарока Маісея. Над уваходным праёмам спачат­ку знаходзілася закладная пліта, дзе, верагодна, былі адзначаны даты пабудовы і імёны фундатараў святыні, але яна, на жаль, знішчана, а яе месца затынкавана. Пасярэдзіне бакавых фасадаў змешчаны трохвугольныя фран­тоны. Касцёл накрыты двух­схільным бляшаным дахам. Інтэр’ер залавы, перакрыты плоскай падшыўной атынкаванай столлю. Унутры тры мураваныя алтары. Галоўны алтар старажытны, у стылі класіцызм, дзве пары пілястраў нясуць трохвугольны франтон з Усёвідушчым Вокам, у цэнтры змешчаны абраз Уваскрасення Пана Езуса. Бакавыя алтары створаны ўжо ў наш час, пасля адраджэння касцёла: у левым змешчаны абраз Маці Божай Вастрабрамскай, у правым – тытульны абраз св. Станіслава (парафіяне лічаць, што тытул касцёла падвойны – яшчэ св. Станіслава, біскупа і мучаніка). Пад касцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня (замураваная ў 1990-я гг.). На пілястрах прэсбітэрыя змешчаны гіпсавыя выявы святых апосталаў Якуба і Паўла (незвычайнае суседства звязана, магчыма, з тым, што выявы астатніх Апосталаў знаходзіліся на пілястрах малітоўнай залы). Над уваходам зроблены балкон арганных хораў, які абапіраецца на ўнутраны тамбур. Касцёльны ўчастак абнесены бутавай агароджай з брамай у выглядзе атынкаваных цагляных слупкоў. Справа ад касцёла быў узведзены працяглы драўляны аднапавярховы будынак плябаніі.

    У 1865 г., 19 чэрвеня, разам з іншымі шматлікімі каталіцкімі святынямі на хвалі рэпрэсій пасля паражэння паўстання Кастуся Каліноўскага касцёл у Вярэйках быў зачынены (паведамленне вернікі атрымалі яшчэ 15 студзеня) і 3 лістапада 1866 г. перададзены ў праваслаўнае ведамства. У хуткім часе былая каталіцкая святыня была цалкам перабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Быў зменены дэкор над праёмамі, а таксама завяршэнне вежы-званіцы, над сяродкрыжжам з’явілася цыбулепадобная глаўка.

    У 1921 г. святыню нарэшце вяр­нулі каталіцкай супольнасці. У выні­ку рэканструкцыі былі разабраны вежа-званіца і крухта, на іх месцы ўзвялі шасцікалонны порцік. Новую вежу-званіцу (трох’ярусную чацверыковую шатровую) пабудавалі ў стылі неакласіцызм справа перад касцёлам. Касцёл быў ізноў асвечаны пад гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі Панны.

    Колькасць вернікаў вярэй­каў­скай парафіі перад Другой сусветнай вайной была больш за 2000 чалавек, да парафіі належала драўляная капліца на парафіяльных могілках, якая была пабудавана на мяжы 1920-30-х гг. Могілкавая капліца прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай, накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Уваход пазначаны невялікай крухтай, галоўны фасад завершаны чацверыковай вежачкай.

    У жніўні 1952 г., па загадзе старшыні райвыканкама, касцёл быў зноў зачынены, будынак святыні перададзены мясцоваму саўгасу пад зернесховішча. Вернікам нічога не заставалася, як толькі абсталяваць капліцу на парафіяльных могілках. У 1959 г. савецкія ўлады знялі парафію з рэгістрацыі. Але ў 1990 г. будынак былой святыні вярнулі католікам і адразу ж пачалася рэстаўрацыя касцёла. Сёння святыня зноў дзейнічае, ёй нададзены статус помніка архітэктуры.


Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя