Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Шчучын
св. Тэрэзы

Пробашч

а. Андрей Агель SChP

Св. Імша

ў нядзелю і святы ў 7.30, 10.00, 11.30, 15.00; у звычайныя дні ў 10.00, 19.00

Адпуст

урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; 15 лістапада

Адрас

г. Шчучын, вул. Савецкая, 1, Шчучынскі р-н

Тэлефон

(8 01514) 2-90-71
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Панарама
  • Каталіцкая парафія ў Шчучыне створана ў 1436 годзе. У 1718 годзе тут заснаваны кляштар ордэна піяраў. Айцы адкрылі ў мясцовасці школу з інтэрнатам, збудавалі ў 1826–1828 гг. новы касцёл пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы з Авіля (па фундацыі княза Ксаверыя Друцка-Любецкага). Калегіум піяраў праіснаваў у Шчучыне да 1832 года. У 1927–1962 гг. айцы аднавілі дзейнасць на тэрыторыі парафіі. На працягу наступных амаль што 30-ці гадоў касцёл быў зачынены.

    У 1988 годзе камуністычная ўлада дазволіла шчучынскім парафіянам маліцца ў сваім касцёле і пачаць генеральны рамонт унутры.

    У 1989 годзе ў парафію прыехаў а. Казімір Вуйцяк SChP. На памяць з пілігрымкі ў Закапанэ (Польшча) святар прывёз фігуру Маці Божай Фацімскай. З таго часу да сённяшняга дня 13 дня кожнага месяца ў касцёле адпраўляюцца фацімскія набажэнствы. У гэтыя дні на працягу дня ў касцёле выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамант. З мая па кастрычнік праводзяцца фацімскія працэсіі. Вернікі прыходзяць да фігуры, каб скласці свае просьбы, аддаць пашану Маці Божай Фацімскай і атрымаць бласлаўленне. У 1989 годзе біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адправіў у Шчучыне першую палявую св. Імшу, у якой удзельнічала шматлікае духавенства і больш за 8 тыс. вернікаў. У кастрычніку 1990 года фігура была ўрачыста ўнесена ў касцёл. У парафіі распачалася яе 7-гадовая перэгрынацыя.

    У хуткім часе пробашч парафіі стаў клапаціцца аб тым, каб каранаваць статую Маці Божай. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выступіў з такой просьбай да Святога Айца Яна Паўла ІІ. У 1991 годзе падчас Сусветных дзён моладзі ў Чанстахове (Польшча) Папа асвяціў і каранаваў фігуру. Гэтая падзея адбылася ў прысутнасці біскупаў Тадэвуша Кандрусевіча і Аляксандра Кашкевіча, пробашча парафіі а. Казімір Вуйцяка, а таксама дэлегацыі мясцовых вернікаў. Праз 2 гады – 25 жніўня 1993 года – Папа пацвердзіў урачыстую каранацыю Апостальскім дэкрэтам.

    Дзякуючы заступніцтву Марыі сярод мясцовых вернікаў адбываліся шматлікія навяртанні, заключаліся сакрамантальныя саюзы. Людзі мірыліся, дзеці і моладзь актыўна наведвалі катэхезу. У пашане за неперастаннае заступніцтва Марыі перад Яе Сынам шанавальнікі Найсвяцейшай Маці падрыхтавалі для Яе фігуры драўляны алтар, які быў асвечаны Гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам 13 кастрычніка 1997 года. Культ Маці Божай Фацімскай пашыраецца і сёння. Шаноўная Маці чакае ў шчучынскім санктуарыі замучанага, згубленага ў сучасным свеце чалавека, заўсёды гатовая дапамагчы кожнаму, хто просіць Яе аб дапамозе.


Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя