Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Радунь
Маці Божай Ружанцовай

Пробашч

кс. кан. Станіслаў Пацына

Св. Імша

у нядзелю і святы ў 8.00,10.00, 13.00; у звычайныя дні ў 9.00, 19.00

Адпуст

7 лістапада

Адрас

г.п. Радунь, вул. Леніна, 113, Воранаўскі р-н

Тэлефон

(8 01594) 2-11-07
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Касцёл быў заснаваны тут па мецэнацтве каралевы Боны Сфорцы ў 1556 г. Па іншых звестках – у 1538 г. Пасля ліхалецця сярэдзіны XVII ст., у 1660 г. драўляны касцёл быў адноўлены і асвечаны пад гістарычным тытулам Маці Божай Ружанцовай. Чарговыя драўляныя святыні гарэлі і адбудоўваліся нанова ў 1662 г. (пасля “маскоўскага нашэсця” адноўлены і кансэкраваны б-пам Слупскім), 1752 і 1801 гг. Апошні драўляны будынак святыні (фарны) быў узведзены ў 1838 г. намаганнямі ксяндза Маціеўскага на сродкі парафіян. Асновай гэтай святыні стаў былы пакармеліцкі касцёл з Калеснікаў (сёння Літва), які перанеслі ў Радунь. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа. На пачатку ХХ ст. драўляны касцёл (велічная святыня з трансептам, завершаная невялікай васьміграннай вежай над галоўным фасадам) ужо не задавальняў сваіх парафіян, і ў 1933 г. над Радунню ўзнеслася велічная дзвюхвежавая базіліка з цэглы і бутавага каменю ў стылі мадэрн (з рысамі неаготыкі). Пачалі будаваць касцёл у 1929 г. паводле праекта архітэктара Яна Бароўскага, будаўнічымі працамі кіраваў майстар Антоні Бепка.

    Касцёл уяўляе сабою дзвюхвежавую трохнававую базіліку з пяціграннай апсідай, арыентаванай алтаром на ўсход і фланкаванай дзвюма сакрыстыямі і трансептам з чатырохграннымі ў плане крыламі. Святыня мае велічныя памеры: у даўжыню яна 58 метраў, у шырыню – 35, вежы ўзносяць крыжы на 48 метраў. Галоўны фасад з акном-ружаю пад трохвугольным франтонам фланкаваны чатырох’яруснымі (верхні ярус васьмерыковы, ніжнія – чацверыковыя) вежамі-званіцамі пад купаламі з глаўкамі. Нартэкс вынесены перад касцёлам у самастойны нізкі аб’ём з неагатычным глыбокім парталам галоўнага ўвахода. Травея сяродкрыжжа пашырана і таксама вылучана ў кампазіцыі ў асобны аб’ём, завершаны на кожным фасадзе ступеньчатымі атынкаванымі франтонамі. Цэнтральная нава ўмацавана ступеньчатымі контрфорсамі.

    Інтэр’ер перакрыты дашчаным атынкаваным скляпеннем, спічастым у сячэнні. Сяродкрыжжа перакрыта каробчатым скляпеннем на перасечаных велічных спічастых арках. Бакавыя навы маюць эмпоры. Усё размалявана расліннай арнаментыкай у стылі мадэрн. На сценах сяродкрыжжа намаляваны сцэны “Апошняя Вячэра” (на левай сцяне) і “Унясенне ў пячору” (на правай). У базіліцы пяць алтароў у стылі барока, якія захаваліся ад старога касцёла, і яшчэ адзін, “пахавальны”, з абразом св. Францішка з Асізі, знахо-дзіцца пад правай вежай. Галоўны алтар аднаярусны, вырашаны ў выглядзе трыфорыума, завершанага фігурамі Пана Езуса і анёлаў. У цэнтры змешчаны абраз сярэдзіны XVIІІ ст. (верагодна, сюды ён трапіў з кармеліцкага кляштара ў Калесніках) – Маці Божая перадае шкаплер генералу кармелітаў Сымону Стоку. Па баках усталяваны абразы св. Марыі Магдалены (злева) і св. Тэрэзы ад Крыжа (справа). Два драўляныя двух’ярусныя алтары стаяць пры вуглах травеі сяродкрыжжа: злева – алтар св. Антонія з абразом “Зняцце з Крыжа” наверсе (на менсе алтара ўсталяваны невялікі абраз Езуса са шматлікімі вотамі), справа – св. Юрыя з абразом Пана Езуса ў цярновай кароне ў другім ярусе. Яшчэ два двух’ярусныя алтары – св. Юзафа (злева) і Маці Божай Ружанцовай (справа), дзе Багародзіца перадае ружанец св. Дамініку, а Яе фігура абведзена вянком з кветкавых бутонаў, у сярэдзіне якіх намаляваны сюжэты ўсіх пятнаццаці ружанцовых таямніц (у другім ярусе алтара знаходзіцца абраз святых апосталаў Мацвея і Фамы) – усталяваны ў капліцах, зробленых у крылах трансепта. Над нартэксам знаходзяцца арганныя хоры, раскрытыя ў малітоўную залу велічнай спічастай аркай.

    У ХІХ ст. пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, а да парафіі прыпісвалася філія ў Дубічах (сёння Літва). Была ў тыя часы і драўляная капліца на парафіяльных могілках, аднак у ХХ ст. як дзеючая яна больш не ўзгадвалася. У 1815 г. была заснавана капліца пры плябаніі, але з часам звесткі аб ёй таксама знікаюць. Перад Другой сусветнай вайной колькасць радунскіх парафіян перавышала 8000 вернікаў. Будынак былога драўлянага касцёла па-ранейшаму стаяў за некалькі сотняў метраў на паўночным усходзе ад новага каменнага, але выкарыстоўваўся толькі як сховішча. Згарэла былая святыня ўжо пры савецкай уладзе, пасля вайны. Затое побач з новым касцёлам захаваўся драўляны будынак былой плябаніі, дзе сёння месціцца бальніца.

    Касцёл Маці Божай Ружанцовай дзейнічаў увесь час, аднак пры савецкай уладзе не быў залічаны да помнікаў архітэктуры. Сёння ж мастацкая каштоўнасць святыні ўжо не выклікае сумненняў.

  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя