Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Правыя Масты
Св. Яна Хрысціцеля

Пробашч

кс. Юрый Ігнатовіч

Св. Імша

у нядзелю і святы ў 11.00; у звычайныя дні ў 18.00

Адпуст

24 чэрвеня

Адрас

в. Правыя Масты, вул. Гагарына, 40, Мастоўскі р-н

Тэлефон

(8 01515) 3-08-58
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Касцёл быў заснаваны каралевай Бонай Сфорцай у 1539 г. У сярэдзіне XVI ст. пры ім была адчынена парафіяльная школа. Драўляны касцёл, адноўлены на ахвяраванні караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III, у 1710 г. (або ў 1740 г.) быў рэканструяваны дзякуючы намаганням кс. Антонія Валіцкага, тагачаснага пробашча парафіі. Апошняя рэстаўрацыя старажытнага драўлянага касцёла адбылася ў 1923 г. У ХIХ ст. у якасці філіяльнага касцёла да Мастоўскай парафіі належаў касцёл у Мікелеўшчыне. Тады агульная колькасць парафіян складала больш за 2600 чалавек. У 1906 г. тут працавалі нехабітаваныя манаскія сёстры з супольнасці Сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця НПМ. Яны праводзілі катэхізацыю, апекаваліся касцёлам, дапамагалі хворым. Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян складала прыкладна 2400 чалавек.

     
    Новы касцёл з чырвонай вонкавай цэглы з рысамі неабарочнага стылю пачалі будаваць тут паводле праекта архітэктара Бабкова (галоўны інжынер – Проніч, інжынер – Станкевіч К. А.) на месцы старога драўлянага касцёла, які згарэў у 1980-я гг. Вуглавы камень быў урачыста асвечаны 26 мая 1990 г. арцыбіскупам Франчэска Коласуона, Апостальскім нунцыем у СССР. Будаўніцтва скончылася ў 1992 г., а ў 1993 г. святыня была асвечана пад тытулам св. Яна Хрысціцеля.
     
    Гэта аднавежавая трохнававая велічная базіліка. Галоўны фасад завершаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) вежай пад высокім шатровым купалам (новы шацёр быў усталяваны ў лістападзе 2004 г.), але функцыю званіцы выконвае не яна, а металічная канструкцыя, усталяваная побач з касцёлам.
     
    Малітоўную залу, падзеленую трыма парамі круглых калон на тры навы (цэнтральная вышэйшая за бакавыя) і перакрытую плоскім бетонным перакрыццем, упрыгожваюць галоўны алтар (тытульны алтар св. Яна Хрысціцеля) і бакавыя алтарныя кампазіцыі. У 2008 г. быў пабудаваны новы галоўны алтар па ўзоры алтара са старога касцёла. А на дадзены момант у касцёле працягваюцца працы па аднаўленні бакавых алтароў: стыгматаў св. Францішка і Маці Божай Міласэрнасці.
     
    На старых парафіяльных могілках захавалася капліца, пабудаваная ў стылі класіцызму ў сярэдзіне ХIХ ст. Апошні раз ёй карысталіся ў 1980-я гг., калі згарэў старажытны касцёл. Капліца ўяўляе з сябе адносна невялікі цагляны і атынкаваны прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай алтарнай часткай. Галоўны фасад дэкараваны пілястрамі і завершаны чацверыковай драўлянай вежачкай. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, алтар капліцы вырашаны дзвюхкалоннай структурай вакол нішы для абраза. Побач з капліцай знаходзяцца надмагіллі роду Лавіцкіх.
  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя