Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Пералом
п.н. Імя Марыі і св. Юрыя

Капліца пабудавана ў 1991 г.

       Веска вядома з XІVст., калі тут існаваў драўляны замак «Перла», пабудаваны для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом нават меў статус цэнтра аднайменнага староства Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Сярод намеснікаў ожскіх і пераломскіх (абодва двары тады кіраваліся аднім намеснікам) былі І.Глінскі, Ю.Забярэзінскі, Я.Касцевіч і інш. З 1569г. (1566г) двор Пералом быў залічаны ў каралеўскія маёнткі. У 2-й палове ХІХст. - вёска Гожскай воласці Гродзенскага павета, уладанне Сільвестровічаў.
    У 1742г. троцкім кашталянам Аляксандрам Пацеем тут была ўзведзена капліца, асвечаная пад тытулам Народзінаў Маці Божай і св. Юрыя (Ежы, Георгія) і далучаная да Гожскай парафіі. Драўляная святыня была ашалявана, крыта гонтам, і столя і падлога былі дашчатыя, на хорах стаялі «малыя арганы на 5 галасоў».
     У 1867г. старажытная святыня была скасавана на хвалі рэпрэсіяў пасля паўстання К. Каліноўскага. Адбудавана ў 1911г. як капліца Гожскай парафіі (61), але падчас 1-й сусветнай вайны, у 1915г., святыня была знішчана. На яе месцы ў 1921г. на сродкі пана Міхала Гарацкевіча і інш. вернікаў быў узведзены новы драўляны храм, які атрымаў статус філіяльнага касцёла пад гістарычным тытулам (па 11-д,-г - Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя). Святыня мела памеры 26 х 12 х 8м, над бабінцам былі змешчаныя хоры, у алтары знаходзіўся абраз Найсвяцейшай Марыі Панны ў пасрэбранай шаце.
     У міжваенны час тут пачалі працаваць капуцыны - першая пляцоўка на Беларусі. Яны таксама дапамагалі пробашчам і ў суседніх парафіях - Парэччы, Прывалцы і ў Гожы, дзе адбудавалі спалёны касцёл. Жылы корпус законнікаў, драўляны, на бутавым падмурку, стаяў справа па-за касцёлам.У 1943г. тут яшчэ працавалі 2 айцы і брат законны.
    У пасляваенны час касцёл быў зачынены (абраз НМП перавезены ў гожскі касцёл, дзе захоўваецца і цяпер), законнікі выдаленныя, а кляштарны корпус перарабілі на школу. У 1960-я гг. калгасныя ўлады вогуле вырашылі разабраць драўляная пабудовы былога кляштара з мэтай збудаваць школу ў Грандзічах. Аднак, як і шмат дзе па краіне, святыня была знішчана, але нічога так і не пабудавана.(80)
    У 1991г. (1990-94гг. - 80, пры гэтым тут заснавана самастойная парафія) святыня ў Пераломе адбудавана нанава намаганнямі кс. Станіслава Гаўліка, кларэціна. Асвечана 16 кастрычніка 1995г. пад падвойным гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя (Ежы).(11-ж) Пабудавалі капліцу побач з месцам, дзе стаяў дом законнікаў, а на сходках былой святыні (адзінае, что ад яе засталося) усталявалі помнік з крыжам і надпісам па-польску «Тут стаяў касцёл і кляштар аа. капуцынаў».
    Капліца ўяўляе сабою залавую, прамавугольную ў плане, пабудову пад высокім 2-схільным з заломамі шыферным дахам. Інтэр’ер, перакрыты сомкнутым скляпеннем па форме даха. На алтарнай сцяне змешчаны велічны тытульны абраз св. Юрыя (мастак А. Дуракевіч), вышэй - абраз Маці Божай Пераломскай. Левая бочная алтарная кампазіцыя прысвечана св. Юзафу, правая - св. Францішку.
Пустэльня  ў Пералом
    Ад некалі буйнага паселішча Пералом сёння ўжо нічога няма, на месцы вёскі - дачы. Захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі і амаль зруйнавная «пустэльня» - невялікая драўляная хата, дзе быццам яшчэ ў 1950-я гг. дажываў свой час апошні капуцын.

Пералом ---- п.н. Імя Марыі і св. Юрыя
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя