Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Парэчча
Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Пробашч

кс. Павел Урбан

Св. Імша

у нядзелі і святы ў 10.30, 12.30; у звычайныя дні ў 19.00 (летам)/17.00 (зімой)

Адпуст

27 чэрвеня

Адрас

аг. Парэчча, вул. Л. Талстога, 4, Гродзенскі р-н

Тэлефон

(8 0152) 99-33-59
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Панарама
  • Драўляны касцёл у неагатычным стылі быў тут узведзены ў 1904 – 1906 гг. намаганнямі дэкана кс. Юліяна Эллерта і мясцовых вернікаў. Спачатку святыня была далучана ў якасці філіі да парафіі гродзенскага касцёла св. Францішка Ксаверыя. У 1919 г. Парэчча атрымала статус самастойнай парафіі, а касцёл быў пашыраны і ўпрыгожаны (былі дабудаваны капліцы, якія ўтварылі трансепт, і галоўны фасад), што дадало неагатычнаму вобліку святыні рысы стылю мадэрн. Колькасць парафіян перад Другой сусветнай вайной перавышала 3800.
     
    У савецкія часы святыня дзейнічала. У 1970-я гг. яна атрымала статус помніка эклектычнай архітэктуры з рысамі неаготыкі. Касцёл крыжападобны ў плане з пяціграннай апсідай. Крылы трансепта таксама маюць пяцігранныя планы. У левым крыле змешчана сакрыстыя, у правым – капліца св. Антонія. Асноўны аб’ём святыні перакрыты двухсхільным дахам, апсіда і крылы трансепта – вальмавымі. Усе зрубы накрыты рознавялікімі вальмавымі дахамі. Кампазіцыю завяршаюць 4 шатровыя сігнатуркі па канцах крыжастага аб’ёму і трошкі большая над сяродкрыжжам.
    Залавы інтэр’ер, перакрыты каробчатай падшыўной дашчанай столлю (новая столь зроблена ў 2005-2006 гг. падчас апошняга рамонту), упрыгожваюць тры неабарочныя алтары. У галоўным змешчаны вялікі тытульны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў пасрэбраных шатах, які засланяецца абразом св. Тэрэзы. Алтар аточаны фігурамі свв. Антонія (злева) і Францішка. Бакавыя алтары прысценныя, у левым усталявана фігура Панны Марыі Беззаганай на фоне з намаляваных лілій, у правым – фігура Пана Езуса на фоне палесцінскага краявіду. Больш позні па часе стварэння алтар св. Антонія змешчаны ў аднайменнай капліцы. Ён, верагодна, выкананы ў міжваенны час.
     
    Злева перад касцёлам асобна пабудавана двухузроўневая чацверыковая шатровая званіца. Справа перад уваходам у касцёл стаіць невялікі бетонны помнік з каваным крыжам. Як сведчыць надпіс па-польску, помнік у 1931 г. усталявалі фундатары касцёла і парафіяне “па памерлых”. У 1920-я гг. на старажытных парафіяльных могілках па-за касцёлам быў усталяваны крыж з датай “1863” у гонар паўстанцаў. Касцёльная тэрыторыя абнесена металічнай агароджай. У правым вуглу стаіць невялікі драўляны будынак – тут, пасля таго, як савецкія ўлады адабралі плябанію, жыў пробашч. Цяпер гэта проста гаспадарчы будынак.
     
    Каля 1907 г. у Парэччы пачалі працаваць бесхабітовыя манаскія сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Служак Беззаганага Зачацця НПМ. Яны катэхізавалі, апекаваліся касцёлам, дапамагалі хворым... Супольнасць спыніла дзейнасць пасля 1908 г. па нявысветленых прычынах.
     
    З 1990 г. у парафіі працуюць законніцы з Супольнасці Дачок Найсвяцейшага Сэрца Панны Марыі.

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя