Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Падароск
св. Елісаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці

Пробашч

кс. Міхал Васількевіч

Св. Імша

ў нядзелю і святы ў 10.00; у звычайныя дні ў 15.00 (пт, сб)

Адпуст

урачыстасць Божай Міласэрнасці, 17 лістапада

Адрас

в. Падароск, вул. Сідзельніцкая, 6, Ваўкавыскі р-н

Тэлефон

(8 01512) 9-11-16
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Першае ўзгадванне аб Падароску датуецца 1522 г. Менавіта ў гэтым годзе тут быў заснаваны касцёл. Фундатарамі святыні сталі шляхцічы Клочкі, тагачасныя ўладальнікі маёнтка. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічала альтарыя. На карце ВКЛ Макоўскага (каля 1600 г.) Падароск пазначаны ўжо як мястэчка.

    У XVII ст., верагодна, у сувязі з падзеямі Рэфармацыі, парафія спыніла існаванне. У 1630 г. уладальніца мястэчка Марына Клачкоўна Падароская зафундавала тут праваслаўную царкву, даручыўшы апеку над фундушам віленскаму Свята-Духаваму кляштару. Аднак, намаганнямі яе сына Паўла Дольскага, ваўкавыскага войскага, у 1643 г. царква прыняла унію.

    Не пазней за сярэдзіну XVIII ст. уладальнікамі Падароска сталі Грабоўскія. Граф Павел Грабоўскі (+1794), староста ваўкавыскі, або Жыгімонт Ксаверы Грабоўскі (+1809) (не высветлена, хто з іх быў тады ўласнікам Падароска) на месцы былой драўлянай узнёс мураваную уніяцкую царкву. Святыню асвяцілі пад тытулам св. Альжбеты Каралевы Вянгерскай і Дзевы.

    У 1839 г. каталіцкая святыня была забрана пад праваслаўную царкву. З канца ХIХ ст. Падароск належаў роду Бохвіцаў, якія на паўднёва-ўсходней ускраіне сядзібнага комплексу пабудавалі цікавую капліцу пахавальню. Святыню ўбудавалі быццам пячору ў пагорак. У жалобную залу са спічастай алтарнай нішай і асіметрычна размешчанымі нішамі для пахаванняў вядзе калідор у бутавых сценах (на пачатку ХХ ст. умацаваныя бетонам). На жаль, цікавы помнік архітэктуры сёння знаходзіцца ў зруйнаваным стане.

    У 1921 г. рымска-каталіцкая супольнасць у Падароску адрадзілася, і ў 1925 г. старажытная святыня была вернута католікам і асвечана пад гістарычным тытулам св. Альжбеты. У 1938–1939 гг. касцёл быў значна рэканструяваны: галоўны фасад быў разабраны, малітоўная зала падоўжана на 5 м, галоўны ўваход пазначаны магутнай чацверыковай (5х6 м) вежай-званіцай, да апсіды дабудаваны дзве прамавугольныя ў плане сакрыстыі, адна з якіх была накрыта неабарокавым шлемам (не захаваўся). Перад II Сусветнай вайной колькасць парафіян перавышала 2000 чалавек.

    Касцёл дзейнічаў да 1947 г. Калі пробашч кс. Міхал Шамковіч быў арыштаваны, касцёл зачынілі і прыстасавалі пад сховішча. У 1959 г. савецкія ўлады знялі падароскую парафію з рэгістрацыі. Напрыканцы 1980-х гг., калі ўлады вырашылі вярнуць будынак былой святыні вернікам, на права атрымаць будынак падалі заяўкі і католікі, і праваслаўныя. У выніку старажытны храм ізноў стаў праваслаўнай царквой, а католікам у 1991 г. аддалі пад святыню былое сховішча хімікатаў (да вайны тут размяшчаўся клуб пажарнікаў).

    У 1993 г. вернікі прыстасавалі будынак пад касцёл, які быў асвечаны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам пад гістарычным тытулам св. Альжбеты і Міласэрнасці Божай. Тытульны абраз св. Альжбеты сёння змешчаны над фігурай Пана Езуса. Новы касцёл цагляны і атынкаваны, прамавугольны ў плане, безапсідны, з адной сакрыстыяй з паўднёвага боку. Галоўны фасад пазначаны двух’яруснай чацверыковай шатровай вежай-званіцай. Аб’ём накрыты двухсхільным бляшаным дахам. Касцёльны ўчастак абнесены мураванай атынкаванай агароджай. Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю. У алтары змешчаны абраз Міласэрнасці Божай, левая бакавая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечана св. Альжбеце, правая – Маці Божай Вострабрамскай. Над уваходам зроблены хоры.

    У Падароску нарадзіўся і быў ахрышчаны Максімільян Рыла (1802–1848 гг.), археолаг, першаадкрывальнік Вавілона, рэктар Рымскага калегіума (1844 г.), апостальскі вікарый Цэнтральнай Афрыкі (1846 г.).

  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя