Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Новая Руда
Cв. Юрыя

Пробашч

а. Андрэй Шчупал, CSsR

Св. Імша

у нядзелі і святы ў 9.30, 12.00 (летам)/10.00, 12.00 (зімой); у звычайныя дні ў 16.00 (зімой)/19.00 (летам)

Адпуст

23 красавіка

Адрас

в. Новая Руда, 44, Гродзенскі р-н

Тэлефон

(8 0152) 76-92-62
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Капліца ў Новай Рудзе ад Азёрскай парафіі дзейнічала ў сярэдзіне ХIХ ст., але была зачынена, верагодна, на хвалі рэпрэсій пасля паўстання 1863 – 1864 гг. Мясцовы касцёл пад тытулам св. Юрыя Мучаніка быў узведзены з дрэва ў 1914 г. Тады гэта была невялікая святыня ў неагатычным стылі, прамавугольная ў плане, безапсідная, з невялікай вежай-званіцай над уваходам (выгляд святыні вядомы з малюнка 1930 г., які захоўваецца ў касцёле; мастак – А. Левандоўскі). У тым жа годзе ў Новай Рудзе была заснавана самастойная парафія.
     
    У 1930-я гг. маленькая святыня ўжо не магла змясціць шматлікіх парафіян, таму было вырашана будаваць новы, больш велічны касцёл. Новы драўляны касцёл у стылі мадэрн быў пабудаваны вернікамі пад кіраўніцтвам кс. Казіміра Грабоўскага ў 1938 г. і асвечаны пад гістарычным тытулам. Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян складала амаль 1300 чалавек. 
     
    У 1956 г. тагачасны пробашч кс. Юзаф Грасевіч (стаў тут пробашчам у 1944 г., у 1951 г. арыштаваны НКУС) перавёз сюды з віленскага касцёла Святога Духа знакаміты абраз Езуса Міласэрнага, які па просьбе св. сястры Фаўстыны з Таварыства сясцёр Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай) намаляваў у 1934 г. мастак Яўген Казіміроўскі. Абраз Казіміроўскага быў першым, другім стаў абраз пэндзля Пятра Сергіевіча з Каменкі (Шчучынскі дэканат). У 1970 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, вырашыўшы прыстасаваць будынак пад сховішча, і толькі цуд захаваў ікону ад знішчэння. У 1986 г. абраз быў вывезены ў Вільню і з часам вярнуўся на сваё былое месца – у касцёл Святога Духа. Тагачасны пробашч касцёла кс. Аляксандр Кашкевіч (сённяшні гродзенскі біскуп) адрэстаўрыраваў абраз і памясціў яго ў бакавым алтары. А ў наварудскім касцёле была змешчана копія, якую намалявала гродзенская мастачка Марыя Шоцік.
     
    Касцёл вярнулі парафіянам у 1989 г. З 1990 г. пробашчам парафіі з’яўляецца а. Андрэй Шчупал CSsR. Стары маленькі касцёл стаяў да 1990-х гг., пакуль не быў разабраны як струхнелы. Перад касцёлам стаяць высокія драўляныя крыжы, як знак святых місій 1990 г., 1999 г. і 2010 г., якія праводзілі ў парафіі айцы-рэдэмптарысты. Па-за касцёлам створана сімвалічная магіла кс. Казіміра Грабоўскага, які загінуў у гітлераўскім палоне.
     
    Драўляны касцёл, пабудаваны ў стылі мадэрн, уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы з пяціграннай апсідай, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрыстыямі. Аб’ём нартэкса і хораў над ім трошкі меншы за шырыню малітоўнай залы, галоўны ўваход пазначаны велічным прытворам-крухтай. Усе аб’ёмы касцёла накрыты асобнымі высокімі бляшанымі дахамі: асноўны аб’ём – двухсхільным і вальмавым, завершаны васьміграннай шатровай глаўкай у цэнтры, схілы даху над алтаром пераходзяць у дахі над сакрыстыямі.
    Інтэр’ер, падзелены чатырма слупамі на тры навы і перакрыты падшыўнымі столямі (цэнтральная нава – каробчатай, бакавыя – паўцыліндрычнымі), упрыгожваюць тры драўляныя алтары. На алтарнай сцяне змешчана велічнае разьбянае Укрыжаванне, над левым алтаром – абраз Маці Божай Вастрабрамскай, над правым – абраз св. Юрыя. Знакаміты абраз Езуса Міласэрнага змешчаны над аркай прэсбітэрыя. Арганныя хоры зроблены ў выглядзе лоджыі. У двухметровых вокнах прэсбітэрыя ў 2010 г. усталяваны вітражы, якія прадстаўляюць св. с. Фаўстыну і бл. кс. Міхала Сапоцьку.
     
    Званіца, чацверыковая, трох’ярусная (верхні ярус скразны) пад чатырохсхільным дахам, з нахіленымі сценамі, пастаўлена асобна – злева ад касцёла. Касцёльны ўчастак у мінулым годзе быў абнесены новай каменна-шчыкетнай агароджай, а сцежкі былі вымашчаны тратуарнай пліткай.
    На тэрыторыі парафіі захаваліся дзве прыдарожныя капліцы. У 1945 г. на скрыжаванні ў в. Глушнева мясцовыя жыхары – браты Стэфан і Браніслаў Кісялеўскія, “за тое, што Пан Бог падчас вайны захаваў вёску”, пабудавалі прыдарожную каплічку. Гэта чацверыковы мураваны і пабелены слуп пад бляшаным чатырохсхільным дахам, з нішамі, дзе ўсталяваны фігуркі Пана Езуса і Найсвяцейшай Панны Марыі, і надпісам: “Беззаганнае Сэрца Марыі, валадар намі. 1945”. У в. Забалоцце ў добрым стане захавалася прыдарожная капліца. Яе адразу пасля вайны перавезлі сюды з лясніцтва ў Гаёўцы (цяпер Літва). Каплічка – слуп са ствала дрэва, у нішы якога змешчана фігурка Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя