Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Ліда
Беззаганнага Зачацця НПМ (Слабада)

Пробашч

кс. прэл. Вінцэнт Лісоўскі

Св. Імша

у нядзелю і святы ў 9.00, 10.30, 12.00, 14.30, 16.00, 18; у звычайныя дні ў 8.00, 10.00, 18.00 (зімой)/19.00 (летам)

Адпуст

8 снежня

Адрас

г. Ліда, вул. Горкага, 121, Лідскі р-н

Тэлефон

(8 01561) 4-27- 66
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Парафія пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гарадскім прадмесці Слабада была заснавана ў 1933 г. намаганнямі кс. Станіслава Мажэйкі. Так адрадзіўся тытул былой кармеліцкай святыні, якая некалі існавала ў Лідзе. Драўляны касцёл без стылёвых асаблівасцей пабудавалі на скрыжаванні вул. Райскай (цяпер Горкага) і Поўнай (не існуе). З таго часу святыня заўсёды дзейнічала, нават у савецкі перыяд, калі засталася амаль адзіным драўляным даваенным будынкам сярод новых цагляных і панэльных жылых пяціпавярховак. З 1922 г. пробашчу ў парафіі дапамагалі сёстры з Супольнасці Дачок Панны Марыі Беззаганай. Перад Другой сусветнай вайной парафія ў Слабадзе налічвала больш за 7000 вернікаў.

    Касцёл уяўляе сабой дзвюхвежавую трохнефную базіліку. Цэнтральны неф пераходзіць у прэзбітэрый, алтарная сцяна якога мае невялікую трохгранную апсіду. Галоўны фасад фланкаваны грувасткімі чацверыковымі вежамі пад чатырохсхільнымі дахамі. Цэнтральны неф касцёла накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над тарцамі, бакавыя – аднасхільнымі з вальмамі над закрыстыямі. Касцёльны ўчастак абнесены драўлянай агароджай на бетонных слупках. Інтэр’ер драўлянага касцёла, падзелены на тры нефы чатырма парамі слупоў і перакрыты падшыўной столлю (плоскай у цэнтральным нефе і схільнай паніжанай у бакавых). Яго ўпрыгожваюць тры алтары: галоўны з фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі, левы бакавы – св. Юзафа (наверсе абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі) і правы – св. Антонія (наверсе абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса). Над уваходам зроблены арганныя хоры на чатырох парах слупоў, але зараз яны не выкарыстоўваюцца. У 1989 г. парафіяй сталі апекавацца айцы салезіяне. У 1993 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла з чырвонай цэглы ў стылі неаканструктывізму 1980-х гг. паводле праекта, які да гэтага ўжо быў рэалізаваны ў г. Пётркаў-Трыбунальскі (каля Лодзі, Польшча), а тут быў адаптаваны лідскім архітэктарам Васілеўскім.

    У 1997 г. парафія перайшла пад дыяцэзіяльную юрысдыкцыю. 7 снежня 2002 г. новазбудаваную святыню асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

    Новы касцёл у Слабадзе – гэта трохнефная безапсідная святыня, перакрытая адзіным двухсхільным дахам з металачарапіцы. Да алтарнай часткі, утвараючы з касцёлам адзінае цэлае, далучаны двухпавярховы аб’ём парафіяльнага цэнтра. Галоўны фасад святыні вырашаны чатырма ромбападобнымі ў плане вежамі-пілонамі, з якіх левая ад уваходу трошкі вышэйшая за іншыя і ў ёй змешчана званіца. Касцёльны ўчастак абнесены металічнай агароджай на бетонных слупках. Інтэр’ер новага касцёла падзелены на тры нефы чатырма парамі васьмігранных калонаў і перакрыты бетоннымі плітамі па маналітных бэльках. На алтарнай сцяне змешчана велічнае разьбянае Укрыжаванне, бакавыя нефы завершаны алтарнымі двух’яруснымі кампазіцыямі: злева – тытульная фігура Маці Божай Беззаганнага Зачацця і абраз св. Ганны наверсе, справа – св. Антонія і абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса наверсе. Арганныя хоры абапіраюцца на чатыры пары бетонных слупоў.

  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя