Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Мікелеўшчына
Наведзінаў НМП

Пробашч

кс. кан. Рышард Якубец

Св. Імша

у нядзелю і святы ў 10.00; у звычайныя дні ў 17.00 (зімой)/19.00 (летам)

Адпуст

31 мая

Адрас

в. Мікелеўшчына, вул. Міра, 170, Мастоўскі р-н

Тэлефон

(8 01515) 2-42-34
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Касцёл пад тытулам Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі быў узведзены на мясцовых могілках у 1823 г. на сродкі Багумілы Бутаўт-Анджэйкавіч з роду Грамыка як філіяльны ад Мастоўскай парафіі. Касцёл кансэкравалі 8 верасня 1826 г. У 1878 г. святыня была рэканструявана. Тады да галоўнага аб’ёму былі дабудаваны вежа і нартэкс. У 1911 г. касцёл атрымаў статус цэнтра самастойнай парафіі. Колькасць парафіян мікелеўшчынскай парафіі перад Другой сусветнай вайной складала больш за 1300 вернікаў.

    Савецкія ўлады адабралі ў вернікаў толькі будынак плябаніі, касцёл жа застаўся дзейнічаць і нават атрымаў статус помніка архітэктуры.

    Святыня змяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі, а па-за ёй пабудаваны мураваны двухпавярховы будынак новай плябаніі. Касцёл пабудаваны з бутавага каменю і цэглы (цагляныя элементы знешняга дэкору – пілястры, ліштвы вокнаў, карнізы і г.д. – атынкаваны і пабелены) у стылі класіцызму. Святыня прамавугольная ў плане з прамавугольнай апсідай, у якой змешчана сакрыстыя, накрыта двухсхільным бляшаным дахам. Галоўны фасад завяршае антаблемент з невялікім трохвугольным франтонам, над якім узвышаецца чацверыковая вежа-званіца пад фігурным купалам у стылі позняга класіцызму. Уваходны партал па перыметры ўпрыгожаны сімваламі хрысціянства, а над дзвярыма знаходзіцца надпіс на лаціне: “ET VERBUM CARO FACTUM EST” (“І Слова стала целам”).
     
    Інтэр’ер касцёла перакрыты плоскай атынкаванай столлю, якая распісана разеткамі пад жырандолямі і кесонамі.
     
    Архітэктурным роспісам у стылі класіцызму (пілястры, карнізы, фрызы) і тэхніцы грызайль распісаны і сцены малітоўнай залы. Цікава, што ў метопах фрыза знаходзіцца некалькі дзесяткаў аднолькавых выяваў анёлкаў, у кожнага з якіх у руках пэўная сакральная ці музычная прылада: манстрацыя, чаша, плашчаніца, мітра, труба, барабан і г.д.
     
    У касцёле тры двух’ярусныя алтары, намаляваныя на алтарнай сцяне ў выглядзе ілюзорнага жывапісу. У галоўным алтары змешчаны абраз Сустрэчы Дзіцятак – Яна Хрысціцеля і Езуса (наверсе – абраз Бога Створцы), у левым бакавым алтары – абраз св. Юды Тадэвуша і фігурка Маці Божай Фацімскай (наверсе – Маці Божая Чанстахоўская), у правым – абраз св. Антонія і фігура Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (наверсе – Маці Божая Вастрабрамская). Паміж алтарамі намяляваны конхавыя нішы з фігурамі св. Пятра (злева) і св. Паўла. Арганныя хоры абапіраюцца на трохпралётную арку. Пад касцёлам была створана крыпта, але цяпер яна замуравана.
     
    Касцёльны ўчастак разам з могілкамі абнесены невысокай бутавай агароджай з уваходнай брамай у выглядзе дзвюх цагляных і атынкаваных нізкіх слупоў. Па-за апсідай касцёла сярод надмагілляў знаходзіцца каплічка, але якой сям’і яна належала, пакуль не высветлена. Яна пабудавана ў ХIХ ст. з цэглы і атынкавана; выразных стылёвых рысаў не мае, накрыта вальмавым дахам.
  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя