Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Кашубінцы — Беззаганнага Пачацця НПМ

Пробашч

а. Томаш Ксёнжкевіч CMF

Св. Імша

у нядзелі і святы ў 13.00

Адпуст

8 снежня
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Драўляны касцёл пад тытулам Маці Божай Беззаганнага Зачацця быў заснаваны тут у 1750 г. гродзенскімі езуітамі, якія распачалі пры святыні сваю місію. З часам вакол касцёла ўтварыліся могілкі. У ХIХ ст., калі вёска належала роду Багаткаў, святыня мела статус капліцы ад Азёрскай парафіі. Абраз Маці Божай Снежнай у галоўным алтары лічыўся цудадзейным, існаваў яшчэ ў 1939 г., але да нашых дзён не захаваўся. У тыя часы колькасць парафіян перавышала 1500 вернікаў, да парафіі належала капліца ў Скідзелі. У 1962 г. касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі і з часам пераўтварыўся ў руіны. Будынак былой плябаніі быў прыстасаваны пад жылы дом. У 1989 г. касцёл нарэшце быў вернуты парафіянам, пачалася яго рэстаўрацыя, а праз некалькі гадоў ён быў ізноў асвечаны пад гістарычным тытулам Маці Божай Беззаганнага Зачацця.
    У апошнія гады парафія налічвае крыху больш за 100 вернікаў, якія ў 2009 г. разам з пробашчам а. Пятром Марцінцам CMF распачалі рамонт святыні.
    Касцёл прамавугольны ў плане з пяціграннай алтарнай часткай і адзінай сакрыстыяй, вуглы галоўнага фасада завершаны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі. Святыня перакрыта высокім двухсхільным шыферным дахам з вальмамі над апсідай. Побач з касцёлам раней стаяла званіца (не захавалася). Перад бакавым уваходам у касцёл стаіць фігура Маці Божай з маленькім Езусам, перавезеная сюды з в. Котра.
    Залавы інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной дашчанай столлю, упрыгожваюць тры алтары. У галоўным змешчаны тытульны абраз Маці Божай Беззаганнай (абраз мае подпіс па-польску: “Супольнасць АА. Місіянераў, Сыноў Беззаганнага Сэрца Марыі – аа. кларэтыны. А. Станіслаў Гаўлік. Мастак Відмантас Велювіс, 1991”) у акружэнні абразоў свв. Яўхіма (злева) і Ганны. Над алтаром знаходзіцца надпіс “AMEN ALLELUJA”, а над аркай прэсбітэрыя – “Вочы мае будуць адчынены, і вушы мае гатовыя да малітвы таго, хто будзе на тым месцы маліцца”. Бакавыя алтары двух’ярусныя. У левым над абразом св. Мікалая, біскупа, змешчаны абраз Езуса Міласэрнага, у правым над абразом Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса знаходзіцца абраз Маці Божай Вастрабрамскай. Над нартэксам зроблены арганныя хоры, але ад старажытнага аргана захаваўся толькі каркас-фасад. Цяпер хоравая агароджа ўпрыгожана рознымі варыянтамі польскага дзяржаўнага герба.
    Некалі ў в. Котра дзейнічала рыма-каталіцкая парафія. У 1550 г. як ужо дзейны, адзначаны касцёл Гродзенскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Але пазнейшых звестак аб святыні ў Котры пакуль не знойдзена. Магчыма, касцёл быў знішчаны падчас “шведскага патопу” і больш не адрадзіўся. У ХIХ ст., калі вёска належала Багаткам, тут дзейнічала капліца ад Азёрскай парафіі. Да 1839 г. на могілках дзейнічала грэка-каталіцкая капліца ад Скідзельскай уніяцкай парафіі (магчыма, гаворка ідзе пра тую самую святыню). У міжваенны час капліца тут ужо не згадвалася, яна магла знікнуць падчас Першай сусветнай вайны. Да 1939 г. вернікі ў Котры збіраліся пры паліхромнай фігуры Панны Марыі з маленькім Езусам, якая стаяла ў панскай сядзібе. Чырвонаармейцы скінулі фігуру Маці Божай з пастамента, тады вернікі перавезлі яе ў сад каля в. Гушчыцы. У 1990-я гг. статуя была перавезена ў Кашубінцы, дзе ўсталявана перад уваходам у касцёл.
  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя