Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Гальшаны
Св. Яна Хрысціцеля

Пробашч

а. Багуслаў Вуйтовіч OFMConv

Св. Імша

у нядзелі і святы ў 9.00, 13.00, 17.00; у звычайныя дні ў 9.00, 18.00

Адпуст

24 чэрвеня

Адрас

в. Гальшаны, вул. Кляштарная, 1, Ашмянскі р-н

Тэлефон

(8 01593) 3-93-99
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах быў заснаваны яшчэ ў XV ст. князем Альгімунтавічам Гальшанскім. Ёсць звесткі, што ў XVI ст. новыя валадары Гальшанаў, пратэстанты Сапегі, прыстасавалі касцёл пад кальвінскі збор, аднак у 1550 г. каталіцкая святыня зноў узгадваецца ў складзе Віленскай дыяцэзіі. Напрыканцы XVI ст. драўляны храм у цэнтры мястэчка быў заменены каменным касцёлам, які ў 1596 г. кансэкраваў пад гістарычным тытулам віленскі біскуп Яўстафій Валовіч. Гэта быў дзвюхвежавы трохнававы храм з развітым трансептам і паўкруглай апсідай, арыентаванай на ўсход. Падлога была выслана цэглай, дах пакрывала пляскатая чарапіца.

    У 1618 г. Павел Сапега, стайнік ВКЛ і ашмянскі стараста (з 1623 г. падканцлер ВКЛ), тагачасны ўладальнік замка і мястэчка, запрасіў у Гальшаны айцоў францішканаў канвентуальных, для якіх пры касцёле заснаваў кляштар. Касцёл пры гэтым быў капітальна перабудаваны і асвечаны 6 жніўня таго ж года. У 1637 г. тут было 15 манахаў, у манаскай студыі 6 вучняў вывучалі рыторыку і логіку. Спачатку кляштар належаў да польскай правінцыі ордэна, а пасля 1686 г. – да літоўскай. У 1687 г. канвент увайшоў у Ашмянскую кустодзію. У Гальшанах адбываліся капітулы правінцыі – у 1742, 1787 і 1829 гг. Гальшанскія францішкане мелі рэзідэнцыю пры касцёле ў Багданаве (да 1792 г.), у XVIII ст. пры кляштары дзейнічала парафіяльная школа. Парафія ў Гальшанах заўсёды ўваходзіла ў склад Ашмянскага дэканата.

    У 1659 г. кляштар быў разрабаваны маскоўскімі войскамі падчас той жудаснай вайны, якая вядома ў гісторыі як “Шведскі патоп”. Прыкладна ў 1671-1675 гг. касцёл быў пашыраны – да ўвахода прыбудавалі новы дзвюхвежавы фасад. У крылах трансепта знаходзіліся капліцы – св. Францішка і фундатарская, дзе было надмагілле Паўла Сапегі (+1635). У пачатку XVIII ст. была перароблена ўсходняя частка касцёла, у сувязі з чым ён быў пераарыентаваны алтаром на захад.

    Сучасны выгляд барочнага стылю касцёл св. Яна Хрысціцеля набыў у 1770-я гг., калі быў ізноў перабудаваны амаль ад падмуркаў. Гэта велічная бязвежавая і безапсідная прамавугольная ў плане базіліка, галоўны і алтарны фасады якой вызначаны фігурнымі франтонамі, не мае сакрыстый. Інтэр’ер храма падзелены васьмю слупамі на тры навы – цэнтральная нава перакрыта цыліндрычным скляпеннем, бакавыя – крыжовымі. Галоўны акцэнт інтэр’ера – ілюзорная размалёўка алтарнай сцяны са сцэнай “Вадохрышча” ў цэнтры. З паўднёва-заходняга боку да касцёла прыбудаваны П-падобны ў плане двухпавярховы кляштарны корпус. Такім чынам ствараецца ўнутраны двор – клаўструм. Корпус таксама перабудоўваўся на працягу XVII-XVIII стст. і калісьці меў дзве шасцігранныя вежы на паўднёвым і заходнім (ніжні ярус захаваўся) вуглах. Уваход на тэрыторыю кляштара ў другой палове ХIХ ст. быў пазначаны двух’яруснай цаглянай і атынкаванай брамай-званіцай у стылі класіцызм.

    Кляштар фран­ціш­канаў быў ліквідаваны паводле царскага ўказа ад 19 ліпеня 1832 г., у той жа час частка кляштарнага корпуса была знішчана. Астатнія карпусы прыстасавалі пад вайсковыя казармы (да 1897 г.), пасля тут размяшчалася царкоўна-прыходская школа, а з 1915 г. – нямецкі ваенны шпіталь. Але касцёл застаўся дзейнічаць у якасці парафіяльнага.

    Перад Другой сусветнай вайной гальшанская парафія налічвала больш за 7000 вернікаў, капліц не было. У парафіяльнай школе пры касцёле вучыўся Адам Станкевіч (1891-1949), будучы ксёндз, вядомы тэолаг і пісьменнік. У 1932 г. пробашчам тут быў кс. Ян Матулевіч, у кляштарных мурах жылі манахіні – сёстры місіянеркі (шарыткі). Пры савецкай уладзе касцёл быў зачынены, і нават статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння не ўратаваў святыню ад рабавання і занядбання. У наш час гальшанская парафія адрадзілася. 2 жніўня 1990 г. сюды вярнуліся францішкане канвентуальныя

  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя