Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Бярозаўка
Спаслання Святога Духа

Пробашч

кс. Андрэй Радзевіч

Св. Імша

у нядзелі і святы ў 9.00, 11.00, 18.00; у звычайныя дні ў 9.00 (аўт, ср, сб), 18.00 (пн, чц, пт)

Адпуст

урачыстасць Спаслання Святога Духа

Адрас

г. п. Бярозаўка, вул. Дзяржынскага, 6, Лідскі р-н

Тэлефон

(8 01545) 6-24-41
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Да 1908 г. вёска, як і сёння, мела назву Бярозаўка ці Бярозаўка-Гута, затым да 1944 г. – Нёман, пасля вайны – зноў Бярозаўка. З 1968 г. гэта гарадскі пасёлак Лідскага раёна. Каталіцкая капліца была пабудавана тут яшчэ ў 1924 г. (ёсць звесткі навагрудскага ваяводы Несялоўскага аб Гуце, дзе ў 1784 г. была пабудавана капліца). Асобная ж парафія была заснавана ў Бярозаўцы ў 1928 г. дэкрэтам ад 29 лютага за подпісам віленскага арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага. Касцёл, які змяніў капліцу, пачаў узводзіцца з дрэва ў стылі польскага міжваеннага неабарока на сродкі працоўных шклозавода і яго ўладальніка пана Столе ў 1931 г. ва ўсходняй частцы вёскі. Кансэкравалі святыню ў 1932 г. пад тытулам Спаслання Святога Духа. Святыня ўяўляла сабой аднавежавы велічны храм, накрыты высокім двухсхільным гонтавым дахам з вальмамі над алтаром. Галоўны ўваход пазначала магутная чацверыковая трох’ярусная вежа-званіца пад высокім гонтавым шатром. Парафія на той час уваходзіла ў склад Лідскага дэканата Віленскай архідыяцэзіі і налічвала больш за 1200 вернікаў. У пасляваенны час касцёл, як і шматлікія іншыя святыні Беларусі, быў зачынены, а ў 1954 г., згодна з рашэннем савецкіх улад, – знішчаны: храм разабралі “на хаты”.

    Але ў наш час парафія адрадзілася. У 1991 г. вернікі актыўна пачалі змагацца за права мець сваю святыню. Пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Стапыры на старым месцы (сёння вул. Школьная) распачалося будаўніцтва новага касцёла. 7 чэрвеня 1992 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў вуглавы камень (з 13 мая ў яшчэ недабудаваным касцёле пачаліся штодзённыя набажэнствы). І нарэшце, 18 жніўня 2001 г. дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка кансэкраваў новазбудаваны касцёл пад гістарычным тытулам Спаслання Святога Духа. Цяпер святыню ўзвялі ў сучасных архітэктурных формах. Касцёл пабудаваны з чырвонай вонкавай цэглы, трохнававы з трансептам і прамавугольным прэзбітэрыем. Да касцёла далучаны двухпавярховы парафіяльны цэнтр. Галоўны ўваход у святыню пазначаны высокай стромкай чацверыковай вежай пад медным купалам складанай гранёнай формы, вежа надбудавана над крухтай з нахіленымі сценамі. Аднак функцыю званіцы выконвае не вежа, а асобная каркасная драўляная канструкцыя злева ад кацёла. Накрыты касцёл керамічнай чарапіцай, дахі асобныя – двухсхільныя з вальмамі над тарцамі аб’ёмаў.

    У інтэр’еры святыні пад плоскімі бетоннымі перакрыццямі толькі адзін, галоўны і тытульны алтар – Спаслання Святога Духа. Капліцы ў крылах трансепта пакуль не маюць алтароў. Над уваходам змешчаны хоры. Касцёльны ўчастак абнесены карункавай металічнай агароджай на невысокіх цагляных слупках. Сёння сама Бярозаўка з’яўляецца рэзідэнцыяй навагрудскага дзекана.

  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя