
У нумары 14 (658), 14 ліпеня 2025:

Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Марыйны культ – важная з’ява ў Каталіцкім Касцёле. Вернікі ўшаноўваюць Маці Езуса, выказваючы пры гэтым Ёй асаблівую павагу і любоў. Аднак гэта не прымяншае ролю Бога, бо Марыя заўсёды вядзе людзей да Хрыста і быццам гаворыць ім: “Зрабіце ўсё, што скажа вам Езус” (параўн. Ян 2, 5).
Практыкі, звязаныя з марыйным культам, разнастайныя і ўключаюць як літургічныя, так і народныя фор…
Адкрыванне штодзённых шляхоў
Святое Пісанне не надае св. Марыі Магдалене шмат увагі. Мы знаёмімся з ёю ў асобных сустрэчах з Хрыстом. Св. Марк занатаваў, што Езус выгнаў з жанчыны злых духаў. Св. Мацвей падкрэсліў, што міраносіца прысутнічала, калі Езус быў укрыжаваны і паміраў, а таксама калі быў зняты з крыжа. Св. Ян, у сваю чаргу, заўважыў, што гэта ёй выпала адкрыць праўду аб уваскрасенні, калі ўбачыла пустую магілу.
Св…
Кангрэгацыя Дачок Найчысцейшага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі – сэрцанкі безгабітовыя
Кангрэгацыя Дачок Найчысцейшага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (Congregatio Filiarum Purissimi Cordis Beatae Mariae Virginis – CFPCBMV) была заснавана а. Ганаратам Казьмінскім і маці Паўлай Малецкай 8 снежня 1885 года. Яна распачала сваю дзейнасць у Варшаве (Польшча) у настаўніцкім асяроддзі. Аднак найбольш актыўнай дзейнасцю ахапіла тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі ад Беларусі ажно да Сібі…
Абраз як тэрапія
Сакральнае мастацтва ёсць жывое Слова. Гэтую мову разумее кожны чалавек, бо ўспрымае яе на ўзроўні пачуццяў. Так лічыць гродзенская мастачка Сняжана Віцецкая. Жанчына не толькі выкарыстоўвае пэндзаль і мальберт як інструменты евангелізацыі, але і сведчыць пра моц хрысціянскага жывапісу ў асабістым жыцці.
У найбольш пакутлівы для спадарыні Сняжаны час да яе звярнуўся святар з просьбай напісаць ік…
Маці Божая натхняе на пілігрымку жыцця
У першую нядзелю ліпеня ў капліцы ў Дубку, што адносіцца да парафіi Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат), адбылася ўрачыстая св. Імша, якая цэлебруецца тут толькі раз на год. Вернікі ўшаноўваюць Маці Божую Нястомнай Дапамогі, альбо, як кажуць мясцовыя, Маці Божую Курганскую.
З гісторыі ляснога храма
Штогод на пачатку ліпеня ў Дубок накіроўваюцца вернікі з усёй Беларусі. Кагосьці…
Нікейскі сабор: агульнахрысціянская спадчына
Сёлета ўвесь хрысціянскі свет адзначае 1700-годдзе першага ў гісторыі Касцёла Сусветнага сабору, які адбыўся ў Нікеі ў 325 годзе.
На Нікейскім саборы былі вызначаны асноўныя дактрыны (дагматы) хрысціянства.
Перадумовы
З адказнасці за палітычнае і рэлігійнае адзінства Рымскай імперыі Канстанцін І Вялікі, імкнучыся да агульнага міру і новага супрацоўніцтва з Касцёлам, склікаў агульны сабор біску…
Кананічнае адлюстраванне Святой Тройцы
Св. Аўгусцін з Гіпона (354–430) унёс вялікі ўклад у дагматычнае вучэнне аб Святой Тройцы. Існуе паданне, што падчас напісання трактата De Trinitate яму прысніўся сон, у якім убачыў дзіця на беразе, што спрабавала выліць змесціва мора з дапамогай ракавінкі ў выкапаную ў пяску ямку. Мужчына паспрабаваў па-даросламу патлумачыць хлопцу бессэнсоўнасць такой працы, але, на здзіўленне, пачуў у адказ: “Я…
Асаблівасці генеалагічнага пошуку ў міжваенны перыяд
Пасля Першай сусветнай вайны беларускія землі былі падзелены паміж дзвюма дзяржаўнымі ўтварэннямі: заходняй часткай, якая знаходзілася пад польскім кіраваннем, і ўсходняй часткай, якая стала тэрыторыяй БССР. Гэты падзел стварае пэўныя складанасці для радаводных даследаванняў у міжваенны час (1918–1939 гады), таму што кожная з тэрыторый мела свае асаблівасці ў вядзенні дакументаў, звязаных з насел…
13 ліпеня – каментарый да Евангелля на XV Звычайную нядзелю (Лк 10, 25–37)
Будзем рабіць так
Прыпавесць пра міласэрнага самараніна, змешчаная ў Евангеллі, паказвае, якім павінна быць стаўленне да блізкіх, якія пакутуюць, знаходзяцца ў патрэбе. Нам нельга праходзіць міма іх, абмінаць з абыякавасцю, але трэба спыніцца побач і прыняць канкрэтныя меры.
Міласэрны самаранін – гэта чалавек, які схіляецца над пакутамі іншага. Ён чулы да чужых цярпенняў, мае добрае сэрца. Та…
20 ліпеня – каментарый да першага чытання на ХVI Звычайную нядзелю (Быц 18, 1–10а)
Пра нашы дары Богу
У кнізе Быцця чытаем пра з’яўленне Бога патрыярху Абрагаму. Старазапаветны герой бачыць Госпада пад выглядам трох мужчын ды з радасцю Яго прымае. Аднак паводзіны патрыярха могуць здавацца нам трохі дзіўнымі: ён не пытае Бога пра нешта важнае для сябе, а імкнецца, у першую чаргу, добра пачаставаць Яго. “Абрагам паспяшыў у шацёр да Сары і сказаў: «Хутчэй замясі тры саты лепшай…