Skip to main content
Логотип

У нумары 12 (656), 16 чэрвеня 2025:

| Слова Жыцця
Апрануцца “ў Хрыста” У Лісце да Галатаў чытаем словы апостала Паўла: “Бо ўсе вы, хто ахрысціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся” (Гал 3, 27). Гэты радок добра знаёмы нам, яго часта выкарыстоўваюць святары ў казаннях. Ва ўсходняй традыцыі спеў “Усе вы, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся!” гучыць на вялікія ўрачыстасці – Раство, Богаз’яўленне (калі згадваецца хрост Госпада), Вялікдзень…
| Слова Жыцця
Таямніца веры У імя Айца, Сына і Духа нам удзелены хрост. У імя Святой Тройцы святар у сакраманце паяднання адпускае чалавеку грахі. Такім жа чынам распачынаем і заканчваем св. Імшу. У імя Святой Тройцы пакідаем гэты свет, каб перайсці ў вечнае жыццё ў Ёй. Найсвяцейшая Тройца спадарожнічае нам штодзень і з’яўляецца распазнавальным знакам кожнага хрысціяніна. Яна побач з намі, бліжэй, чым самі д…
| Слова Жыцця
У ВКЛ існавала комплексная сістэма падзелу, заснаваная на феадальных традыцыях. Землі дзяліліся на ваяводствы, паветы, маёнткі, графствы і г. д. Кожная адміністрацыйная адзінка мела свае асаблівасці кіравання і судовую сістэму. Пошук генеалагічнай інфармацыі ў гэтым кантэксце патрабуе звароту да спецыфічных фондаў – эканамічных, фамільных або магнацкіх і інш. Большасць сельскіх храмаў у Беларусі…
| Слова Жыцця
Служба хуткай медыцынскай дапамогі працуе ў кругласутачным рэжыме, з’яўляецца даступнай для ўсіх. Яе галоўная мэта – барацьба за жыццё чалавека. Дзень медыцынскага работніка адзначаецца ў Беларусі ў трэцюю нядзелю чэрвеня, сёлета – 15 чэрвеня. Праца фельчараў хуткай дапамогі вельмі насычаная, часам непрадказальная і нялёгкая. Пры гэтым месца для радасці і веры ў Бога ў ёй таксама ёсць. Сваім св…
| Слова Жыцця
Каля 1500 хлопцаў і дзяўчат з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне на супольную малітву і забавы. Галоўная мэта Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці – духоўная фармацыя і інтэграцыя маладога пакалення. Маленькія пілігрымы З самага ранку каля касцёла людна. Прыязджаюць групы з парафій – і тэрыторыя вакол святыні запаўняецца розна…
| Слова Жыцця
У Беларусі распрацоўваецца праграма па стварэнні духоўных цэнтраў, якія стануць пляцоўкамі для культурнага абмену, сацыяльных ініцыятыў і ўмацавання міжканфесійнага міру. Як падкрэсліў на нядаўняй сустрэчы з кіраўнікамі асноўных рэлігійных канфесій Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, вызначэнне і развіццё такіх цэнтраў паслужыць яшчэ адным умацавальным падмуркам бел…
| Слова Жыцця
Кангрэгацыя Рэгулярных Латэранскіх Канонікаў Найсвяцейшага Збавіцеля, або Рэгулярныя латэранскія канонікі (Canonici Regulares Lateranenses – CRL) – адна з кангрэгацый ордэна рэгулярных канонікаў св. Аўгусціна. Першапачатковай асновай канонікаў былі стыхійна ўзнікаючыя з IV стагоддзя аб’яднанні каталіцкіх святароў. Гэтыя аб’яднанні дыяцэзіяльнага духавенства, мэтай якіх была сумесная душпастырская…
| Слова Жыцця
Асоба св. Яна Хрысціцеля – цудоўны прыклад для нас, вучняў Езуса ў ХХІ стагоддзі. Павінны быць, як прарок, “голасам, які кліча ў пустыні”. Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля адзначаецца ў Касцёле 24 чэрвеня. Зачацце Яна Хрысціцеля наступіла, калі разважаць па-чалавечы, у немагчымых абставінах. Яго бацькі Альжбета і Захарыя знаходзіліся ў пажылым узросце. Аднак менавіта на іх павінна было…
| Слова Жыцця
Дарагія Чытачы! Кожнае дзіця – скарб для чалавецтва і для Касцёла. У Евангеллі сказана: “Будзьце як дзеці” (параўн. Мц 18, 3). Гэта павінна пастаянна нагадваць нам аб неабходнай умове таго, каб увайсці ў Божае Валадарства: не лічыць сябе самадастатковымі, а ўсведамляць, што патрабуем дапамогі, любові, прабачэння. Нядаўна адна з гродзенскіх парафій ужо ў 11-ты раз стала эпіцэнтрам дзіцячай радас…