Skip to main content
Логотип

У нумары 11 (655), 1 чэрвеня 2025:

Вяртанне вобразу і падабенства Божага У Евангеллі мы чытаем пра асаблівы дар, які ўваскрослы Госпад дае апосталам, і які, напэўна, з’яўляецца фундаментам для прыняцця іншых дароў. “Тады Езус зноў сказаў ім: «Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас». Сказаўшы гэта, дыхнуў і сказаў: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцц…
Сведчанне адзінства Eвангелле паказвае нам Езуса Хрыста, які ў апошнюю гадзіну перад арыштам і мукай просіць Нябеснага Айца на Апошняй Вячэры аб дары адзінства для сваіх вучняў. Ён моліцца, каб усе былі адно: “…як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне” (Ян 17, 21). Адзінства вучняў укрыжаванага і ўваскрослага Пана павінна найбольш выразна свед…
Сенсацыйныя навіны з розных краін, шматлікія рэкламныя рэкамендацыі і карысныя спасылкі, вірусныя ролікі ў TikTok… Усё гэта парой навальваецца, як снежны ком, і ў нейкі момант мы разумеем, што ў галаве “сметнік” – мозг перагружаны. Час, затрачаны на паглынанне “залішняй” інфармацыі, з перспектывы здаецца змарнаваным. Хочаш нешта купіць – зайдзі ў інтэрнэт-краму, даведацца аб адзнаках дзіцяці – а…
Лёгка давяраць Богу, калі жыццё “складваецца”, калі далейшы шлях падаецца відавочным і ты, задаволены, праслаўляеш Госпада. Аднак часта адбываецца зусім інакш… Журналістка і блогерка Ася Паплаўская згубіла ўсё, што мела, двойчы. Яна адмовілася ад папулярнасці, грошай, жаніха, каб уступіць у кляштар, а пасля не была дапушчана да першых манаскіх абяцанняў. Аднак дзяўчына шчаслівая, бо захавала тое…
З 20 па 22 чэрвеня ў гродзенскай парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля адбудуцца V Агульнабеларускія дні моладзі пад дэвізам “Мы пілігрымы надзеі”. V Агульнабеларускія дні моладзі арганізуюцца ў Юбілейным 2025 годзе, які праходзіць у Паўсюдным Касцёле пад знакам надзеі. “Прыбудзьце ў Гродна з розных куткоў нашай Беларусі як пілігрымы надзеі, каб засведчыць, што хочаце быць арыгіналамі, а не копіямі к…
На працягу больш чым 150 гадоў у родзе Канопка аднаго з сыноў па бацькоўскай лініі называюць Леонам. Першым, пра каго захаваліся звесткі ў сям’і, быў Леон Канопка 1867 года нараджэння. 1 чэрвеня – Дыяцэзіяльны дзень бацькі З пакалення ў пакаленне “Чаму было абрана менавіта такое імя – невядома, – распавядае гродзенец Леон Канопка, па пашпарце Леанід. – Цяжка сказаць, ці да прадзеда кагосьці та…
22 мая новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа атрымаў у базіліцы св. Пятра ў Ватыкане біскупскае пасвячэнне. Св. Імшу з сакрамантам пасвячэння ўзначаліў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін. Сукансэкратарамі сталі кардынал Франчэска Монтэнэгра, Апостальскі адміністратар Sede Vacante дыяцэзіі П’яна-дэльі-Альбанезі, да якой належаў мансеньёр Чэфаліа пе…
Традыцыя Касцёла гаворыць аб 12 пладах Святога Духа. Гэта любоў, радасць, спакой, доўгацярплівасць, сагадлівасць, дабрыня, велікадушнасць, вернасць, ласкавасць, сціпласць, умеркаванасць, чыстасць. Спіс быў створаны на падставе фрагмента Паслання апостала Паўла да Галатаў (параўн. Гал 5, 22–23). Урачыстасць Спаслання Святога Духа ў гэтым годзе адзначаецца 9 чэрвеня. Любоў Гэта імя самога Бога (…
Дарагія Чытачы! Горад над Нёманам рыхтуецца да прыняцця ўдзельнікаў V Агульнабеларускіх дзён моладзі. Несумненна, гэта будзе сапраўдным святам маладога Касцёла, які з часоў Езуса адраджаецца ў кожным пакаленні. Маладыя людзі з усіх дыяцэзій нашай краіны будуць разам маліцца і спяваць, дзяліцца сваім сведчаннем, вучыцца сяброўству, здабываць новы досвед. Тут, у каралеўскім горадзе Стэфана Баторы…