1875 г. – Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта заснавана з апостальскага бласлаўлення папы Пія IX у Рыме бл. Францішкай Сядліскай (у манастве – с. Марыя ад Езуса Добрага Пастыра).
1 верасня 1896 г. – папа Леў ХІІІ зацвердзіў канстытуцыю Кангрэгацыі.
1908 г. – супольнасць сясцёр назарэтанак паўстала ў Гродне на чале з настаяцельніцай с. Паўлай Гажыч.
4 верасня 1929 г. – сёстры назарэтанкі прыбылі ў Навагрудак па запрашэнні тагачаснага біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага.
1 жніўня 1943 г. – с. Марыя Стэла і 10 яе паплечніц расстраляны гітлераўцамі пад Навагрудкам, дабравольна аддаючы сваё жыццё за 120 арыштаваных і прыгавораных да смяротнага прысуду асоб.
19 сакавіка 1945 г. – целы сясцёр мучаніц перапахаваны побач з фарным касцёлам Перамянення Пана ў Навагрудку.
18 верасня 1991 г. – распачацце беатыфікацыйнага працэсу навагрудскіх мучаніц (падчас другой эксгумацыі парэшткі сясцёр перанесены ў бакавую капліцу касцёла).
5 сакавіка 2000 г. – сёстры мучаніцы ўрачыста беатыфікаваны на плошчы св. Пятра ў Рыме папам Янам Паўлам ІІ.
13 верасня 2008 г. – у Гродне ўрачыста абвешчана аб заснаванні Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
4 верасня – літургічны ўспамін бласлаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка.
25 лістапада – літургічны ўспамін бл. Францішкі Сядліскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.