Друкаваць

cmentarz11-810x542З 1-ага па 8-ага лістапада Касцёл асабліва моліцца за памерлых. У гэты час вернікі маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, наведаўшы могілкі.

На працягу першых васьмі дзён лістапада вернікі чарговы раз будуць мець выключную магчымасць дапамагчы душам, якія церпяць у чысцы. Гэтыя дні - час асаблівай малітвы, каб памерлыя мелі ўдзел у Хрыстовай перамозе над смерцю.

Гэта датычыць асабліва тых, каму пасля смерці неабходна ачышчэнне, чысцец, які з’яўляецца "пярэднім пакоем да неба".

У перыяд малітваў за памерлых можна атрымаць адпусты за іх. Умовы адпусту:

religion 3717899 640

- адсутнасць усялякай прывязанасці да граху, нават штодзённага;

- стан асвячальнай ласкі (адсутнасць неадпушчанага цяжкага граху);

- прыняцце святой Камуніі;

- малітва ў інтэнцыях Святога Айца ("Ойча наш...", "Вітай, Марыя...", "Веру ў Бога..."). Гаворка не ідзе пра малітву за самога Святога Айца, хоць і такая малітва вельмі каштоўная; малітва, звязаная з адпустам, павінна быць у інтэнцыі тых спраў, за якія штодзень моліцца Папа;

- наведванне могілак.

У сам дзень 2 лістапада - пры захаванні тых жа ўмоваў - таксама можна атрымаць адпуст за памерлых, звязаны з наведваннем касцёла або капліцы.

Варта памятаць, што малітва і ахвяраванне адпусту за памерлых нашмат важнейшае за ўсялякія знешнія праявы памяці.

(JM)